Людміла Эдуардаўна Макарына-Кібак
беларускі палітык і ўрач-отарыналарынголаг, From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людміла Эдуардаўна Макарына-Кібак (нар. 20 красавіка 1967, Хойнікі, Гомельская вобласць) — беларускі ўрач-отарыналарынголаг, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI[3] і VII скліканняў[4].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 20 красавіка 1967 года ў г. Хойнікі.
Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».
Працавала ўрачом-отарыналарынголагам, загадчыкам отарыналарынгалагічнага аддзялення Брэсцкай абласной бальніцы; галоўным урачом Рэспубліканскай бальніцы паталогіі слыху, голасу і маўлення; дырэктарам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра отарыналарынгалогіі.
З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, была старшынёй Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, уваходзіла ў склад рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Каралеўства Бельгія і Рэспублікі Узбекістан.
У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з’яўлялася старшынёй Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[5]. Мае памочніцу — Юлію Арцюх.
Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Аўтар 143 навуковых публікацый. Галоўны рэдактар навуковага часопіса «Отарыналарынгалогія. Усходняя Еўропа».
1 красавіка 2024 года прызначана дырэктарам Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі.[6]
Remove ads
Асабістае жыццё
Замужам, мае сына і дачку.
Узнагароды
- падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- медаль «За працоўныя заслугі»,
- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
- нагрудны знак Міністэрства аховы здароўя «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»,
- званне «Жанчына года — 2013» у намінацыі «За прафесіяналізм і актыўную грамадскую дзейнасць».
Зноскі
- Кадровые изменения(недаступная спасылка)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads