Юлія Анатолеўна Арцюх

журналістка, прапагандыстка рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юлія Анатолеўна Арцюх — беларуская тэлевядучая, прапагандыстка рэжыму Лукашэнкі.

Хуткія факты Юлія Анатолеўна Арцюх, Род дзейнасці ...

Біяграфія

Паводле ўласных слоў, жыла ў Гомельскай вобласці і вымушана была пераехаць з прычыны радыяцыйнага забруджвання пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе[крыніца?].

Паводле ўласных слоў, мае эканамічную адукацыю і працавала эканамістам-менеджарам у ААТ «Агракамбінат „Дзяржынскі“»[2].

У студэнцкія гады працавала нянькай у ЗША[3].

Актывістка грамадскага аб’яднання дапамогі дзецям, хворым на фенілкетанурыю «Будучыня без меж»[2].

З 2019 года памочніца дэпутаткі ПП НС Беларусі Людмілы Макарынай-Кібак[2].

Працавала ў адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска[4].

Прапагандысцкая дзейнасць

Стала вядома ў СМІ з 2020 годзе як каментатарка на розныя тэмы, звязаных з масавымі пратэстамі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам сілавых органаў да дэманстрантаў, у тым ліку забойствам некалькіх удзельнікаў пратэстаў. Была прызначана вядучай прапагандысцкіх перадач на дзяржаўным тэлеканале СТБ[5].

У сваіх выступах на тэлебачанні актыўна займалася ачарненнем і абразай апанентаў Лукашэнкі[6][7][8][9][10], апраўдвала гвалт сілавых органаў да людзей[11]. Абражала гістарычныя нацыянальныя сімвалы Беларусі[12].

У красавіку 2021 года пасля выпуску перадачы з абразамі на адрас жыхароў Украіны і кіраўніцтва краіны была ўнесена ў базу «Міратворца», куды трапляюць асобы, якія вядуць дзейнасць супраць інтарэсаў Украіны[13][14].

Remove ads

Сям’я

Мае трох дзяцей. Муж — «афіцэр спецыяльных аперацый»[2]. Паводле ўласных слоў, адзін з трох дзяцей цярпіць на рэдкае генетычнае захворванне[крыніца?].

Зноскі

  1. Артюх Юлия Анатольевна — Цэнтр «Миротворець», афіцыйны сайт
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads