Люцынская дзяржаўная беларуская гімназія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Люцынская дзяржаўная беларуская гімназія
Remove ads

Лю́цынская дзяржаўная беларуская гімназія — сярэдняя навучальная ўстанова беларускай нацыянальнай меншасці ў Латвіі, якая снавала ў 19221925 гадах у горадзе Люцын (цяпер Лудза).

Thumb
«Паўлінка» Я. Купалы ў пастаноўцы вучняў гімназіі
Хуткія факты Люцынская дзяржаўная беларуская гімназія, Заснавана ...

Заснавана 1 верасня 1922 як прыватная гімназія беларускага культурна-асветніцага таварыства «Бацькаўшчына». Мела 4 класы (80—85 вучняў). Са жніўня 1923 года на утрыманні Беларускага аддзела пры Міністэрстве асветы Латвіі. Дырэктарамі гімназіі ў розны час былі Г. С. Плыгаўка, К. Б. Езавітаў, У. В. Пігулеўскі і інш. У гімназію набіралі вучняў з 30 навакольных пачатковых беларускіх школ. Навучэнцы выдавалі літаратурны часопіс «Ластаўка», удзельнічалі ў драматычным гуртку, збіралі і запісвалі беларускі фальклор. Закрыта 12 жніўня 1925 уладамі Латвіі. Частка вучняў вярнулася дадому, некаторыя паступілі ў расійскія школы, 34 вучні працягвалі вучобу ў Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads