Лудза

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лудзаmap
Remove ads

Лудза (лат.: і латг.: Гук Ludza), да 1920 года Люцын (польск.: Lucyn) — невялікі горад у Латгаліі на ўсходзе Латвіі. Насельніцтва 10247 чалавек (2004). Горад перасякае траса міжнароднага значэння Рыга — Масква. Чыгуначная станцыя на лініі Рэзэкнэ — Вялікія Лукі.

Хуткія факты Краіна, Статус ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Гарадскі герб з Пагоняй, 1843 г.

Сярэднявечча

Сустракаецца інфармацыя, пра першую згадку Лудзы Іпацьеўскім летапісам пад 1174 года як горада Лучын. Аднак, Лучын адназначна названы летапісам горадам у Смаленскай зямлі і тоесны Лудзе быць не можа.

Да 1399 года тут пабудаваны замак, фарпост Лівонскага ордэна на ўсходзе.

У 1481 годзе войскі Маскоўскай дзяржавы захапілі і зруйнавалі замак, ён быў адноўлены толькі ў 1525 годзе, а ў 1552 годзе зноў зруйнаваны маскоўцамі.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

30 жніўня 1559 года Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе Люцын увайшоў ва ўтворанае Задзвінскае княства. У часы Інфлянцкай вайны (1558—1582) мястэчка наведаў кароль і вялікі князь Стэфан Баторы, па загаду якога замак умацавалі і размясцілі ў ім тысячную залогу. З XVI ст. тут існаваў драўляны касцёл (упамінаецца ў 1599 годзе).

У 1677 годзе Люцын увайшоў у склад Інфлянцкага ваяводства. У 1687 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касцёл (згарэў у 1736 годзе, адбудаваны ў 1738 годзе).

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Люцын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам Люцынскага павета Віцебскай губерні[4]. У 1777 годзе ён атрымаў статус горада ад расійскай імператрыцы Кацярыны II. 21 верасня 1781 года афіцыйна зацвердзілі гарадскі герб Люцына з Пагоняй[5]. На 1881 год у горадзе было 754 будынкі, дзейнічалі касцёл, лютэранская кірха, царква, сінагога і 4 іўдзейскія малітоўныя дамы.

У Першую сусветную вайну 22 лютага 1918 года Люцын занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час

1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Люцын увайшоў у склад Беларускай ССР[6]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі горад Латвіі. У 1922—1925 гадах у горадзе дзейнічала Люцынская дзяржаўная беларуская гімназія.

У 1940 годзе Лудза апынулася ў складзе Латвійскай ССР. У Другую сусветную вайну з 3 ліпеня 1941 да 23 ліпеня 1944 года горада знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 2009 годзе Лудза стала цэнтрам края.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1864 год — 3530 чал., з іх 1200 каталікоў, 416 праваслаўных, 54 раскольнікі, 37 пратэстантаў і 1778 іўдзеяў[7]; 1880 год — 5258 чал.; 1897 год — 5140 чал., з іх 1151 беларусаў, 678 рускіх, 237 латышоў, 228 палякаў, 22 украінцы, 11 немцаў і 2801 іўдзей
  • XX стагоддзе: 1989 год — 11 853 чал., з іх 46,29% латышоў, 45,73% рускіх, 2,79% беларусаў, 1,75% украінцаў, 1,27% палякаў, 0,62% літоўцаў і 1,55% іншых
  • XXI стагоддзе: 2016 год — 8718 чал.
Remove ads

Культура

Дзейнічае Лудзенскі краязнаўчы музей.

Славутасці

  • Замак (XIV ст.)
  • Капліца Святога Тадэвуша (1738)
  • Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1938—1993)
  • Лютэранская кірха (1872)
  • Малельня стараверская (1923)
  • Сінагога (XIX ст.)
  • Царква саборная Прачыстай Багародзіцы (1843—1845)

Галерэя

Вядомыя асобы

У Лудзе пахаваная беларуская пісьменніца Вольга Нікановіч-Сахарава (1884—1943).

Remove ads

Зноскі

  1. Manteuffel G. Lucyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 462.
  2. Полное собрание законов Российской Империи. Собрание Первое. Том XXI. — СПб, 1830. С. 271.
  3. Przegląd Powszechny. Nr. 1, 1884. S. 34.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads