Ляжынскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ля́жынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Ляжына.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Белічанскі сельсавет у складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Белічаны. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ляжына, сельсавет перайменаваны ў Ляжынскі[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. 11 сакавіка 1971 года ў склад Ушанскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Бярозаўка, Клёнаўка, Котава, Крупа, Локаць, Новая Князеўка і Старая Князеўка)[2]. 21 снежня 2007 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Паплаўскага (10 населеных пунктаў: вёскі Вялікія Лагі, Жарамец, Камісарскі Сад, Малыя Лагі, Пагулянка, пасёлкі Зялёны Гай, Калініна, Купы, Паўлаўка і Чырвоны Дар) і Ушанскага (3 населеныя пункты: вёскі Баравіно, Белічаны і Ляжына) сельсаветаў[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў.
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads