Ліва Асад Алах аль-Галіб фі аль-Ірак ва аш-Шам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліва Асад Алах аль-Галіб фі аль-Ірак ва аш-Шам (араб. قوات اسد الله الغالب في العراق والشام) — шыіцкая ісламісцкая групоўка, якая ўдзельнічала ў канфліктах на тэрыторыі Сірыі і Ірака.
Remove ads
Гісторыя
Арганізацыя створана ў канцы 2013 года як частка сеткі «Ліва Абу аль-Фадль аль-Абас»[1][2][3]. З сярэдзіны жніўня пачала актыўна змагацца на баку сірыйскага ўрада супраць розных апазіцыйных груповак. Пасля чэрвеня 2014 года, калі ІДІЛ захапіла Масул, яна стварыла сваё іракскае аддзяленне «Катаіб Асад Алах аль-Галіб». Падраздзяленне ўзначаліў Саід Абу Гейт аль-Хасані[4][5]. Пазней паміж ім і цэнтральным кіраўніцтвам паўсталі рознагалоссі, што прывяло да адхолу «Катаіб Асад Алах аль-Галіб» ад «Ліва Асад Алах аль-Галіб фі аль-Ірак ва аш-Шам» і фарміраванню яе як самастойнай групоўкі[6].
Remove ads
Баявыя дзеянні
Першапачаткова групоўка дзейнічала пераважна ў сірыйскай правінцыі Дамаск, у прыватнасці ўдзельнічаючы ў наступленні сакавіка—жніўня 2013 года[1].
У пачатку 2015 года яе разам з іншымі шыіцкімі апалчэннямі перакінула сілы ў правінцыю Латакія, дзе сілы суніцкіх паўстанцаў пагражалі мясцоваму насельніцтву алавітаў[2]. У канцы года групоўка накіравала байцоў у Алепа[7] (гл. Бітва за Алепа (2012—2016)), а ў пачатку 2016-га вярнулася ў сірыйскае прыбярэжнае высакагор’е для падтрымкі наступальнай аперацыі ўрадавых сіл[8].
У сярэдзіне 2017 года апалчэнцы прынялі ўдзел у кампаніі ў Сірыйскай пустыні (май–ліпень), падчас якой яны сутыкнуліся з падтрымоўванымі Злучанымі Штатамі групамі Свабоднай сірыйскай арміі каля памежнага пераходу Аль-Валід[9].
Remove ads
Адносіны
У 2016 годзе «Ліва Асад Алах аль-Галіб фі аль-Ірак ва аш-Шам» пачала прадастаўляць ваенных саветнікаў брыгадзе Пустынных Ястрабаў[10]. Характэрна, што яе кансультанты прынялі ўніформу і знакі адрознення прымаючага боку[11]. Тым часам іракскія падраздзяленні аб’ядналіся з «Харакат аль-Абдал» і ўсталявалі цесныя сувязі з арганізацыяй Бадра і «Катаіб Саід аш-Шухада»[2].
Ідэалогія
Арганізацыя прытрымліваецца прынцыпаў вілаят аль-факіх[2], антыамерыканізму[12], хамейнізму[4] і садрызму[4].
Гл. таксама
Зноскі
- Phillip Smyth. Iran-backed Iraqi militias are pouring into Syria(недаступная спасылка). Business Insider (2 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2017. Праверана 17 September 2016.
- Phillip Smyth. How Iran Is Building Its Syrian Hezbollah . The Washington Institute for Near East Policy (8 сакавіка 2016). Праверана 17 September 2016.
- AFPC (2017) , с. 339.
- Phillip Smyth. The Shiite Jihad in Syria and Its Regional Effects: Appendix 3. The LAFA Network of Organizations(недаступная спасылка). The Washington Institute for Near East Policy (1 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2017. Праверана 28 ліпеня 2022.
- Phillip Smyth. The Shiite Jihad in Syria and Its Regional Effects: Appendix 2. Understanding the Organizations Deployed to Syria(недаступная спасылка). The Washington Institute for Near East Policy (1 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2016. Праверана 28 ліпеня 2022.
- Kata'ib Assad Allah al-Ghalib . Jihad Intel. Праверана 10 December 2016.
- Aaron Y. Zelin. The Archivist: 'Go Forth, Lightly and Heavily Armed': New Mobilization Calls By the Islamic State in Aleppo Province . Jihadology (30 кастрычніка 2015). Праверана 17 September 2016.
- Aymenn Jawad Al-Tamimi. Quwat Dir' Al-Amn Al-Askari: A Latakia Military Intelligence Militia . Syria Comment (3 верасня 2016). Праверана 17 September 2016.
- Mostapha Hassan. Who leads, operates Iran militias in al-Tanf?(недаступная спасылка). Baghdad Post (13 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2018. Праверана 28 ліпеня 2022.
- Aymenn Jawad Al-Tamimi. Liwa Usud al-Hussein: A New Pro-Assad Militia in Latakia . Syria Comment (19 лютага 2016). Праверана 17 September 2016.
- Accepting Regime Forces in South Syria Will Only Further Iran's Goals . The Washington Institute for Near East Policy (29 чэрвеня 2018). Праверана 4 August 2018.
- Aymenn Jawad Al-Tamimi. Liwa Assad Allah al-Ghalib . Jihad Intel. Праверана 17 September 2016.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads