Ліга Еўропы УЕФА 2010/2011
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліга Еўропы УЕФА 2010/2011 — 2-і розыгрыш футбольнага клубнага турніру — Лігі Еўропы УЕФА, які прыйшоў на змену Кубку УЕФА. Фінальны матч адбыўся 18 мая 2011 г. на стадыёне «Авіва» у Дубліне. Пераможцам турніру стаў партугальскі клуб «Порту», які ў фінале перамог сваіх суайчыннікаў — «Брагу» з лікам 1:0.
Remove ads
Удзельнікі
У розыгрышы Лігі Еўропы УЕФА 2010/11 удзельнічаюць 194 каманды з 53 асацыяцый УЕФА. У адпаведнасці з месцам у табліцы каэфіцыентаў УЕФА па стане на канец еўракубкавага сезону 2008/09, ад кожнай асацыяцыі ў турніры прымае ўдзел вызначаная колькасць каманд:
- Асацыяцыі, якія занялі месцы з 1 па 6: 3 каманды
- Асацыяцыі, якія занялі месцы з 7 па 9: 4 каманды
- Асацыяцыі, якія занялі месцы з 10 па 51 (акрамя Ліхтэнштэйна, 41 асацыяцыя): 3 каманды
- Асацыяцыі, якія занялі месцы з 52 па 53: 2 каманды
- Асацыяцыя Ліхтэнштэйна: 1 каманда
Акрамя іх, у розыгрышы ўдзельнічаюць:
- 3 каманды з краін, якія занялі першыя месцы ў рэйтынгу Fair Play за папярэдні сезон
- 15 каманд, якія прайгралі ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў
- 10 каманд, якія прайгралі ў раўндзе плэй-оф Лігі чэмпіёнаў
- 8 каманд, якія занялі трэція месцы ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў
Ніжэй прадстаўлена планаваная схема размеркавання ўдзельнікаў па пачатковых раўндах. Пасля перамогі «Атлетыка» ў Лізе Еўропы 2009/10 у схему былі ўнесеныя змены.
Першы кваліфікацыйны раўнд
- 2 уладальнікі кубкаў асацыяцый, якія занялі месца з 52 па 53
- 20 клубаў, якія занялі другія месцы ў асацыяцыях з 33 па 53 месца (за выключэннем Ліхтэнштэйна)
- 29 клубаў, якія занялі трэція месцы ў асацыяцыях з 22 па 51 месца (за выключэннем Ліхтэнштэйна)
- 3 клубы, якія прайшлі па рэйтынгу «Fair Play»
Другі кваліфікацыйны раўнд
- 23 уладальнікі кубкаў асацыяцый, якія занялі месца з 28 па 51
- 14 клубаў, якія занялі другія месцы ў асацыяцыях з 19 па 32 месца
- 6 клубаў, якія занялі трэція месцы ў асацыяцыях з 16 па 21 месца
- 6 клубаў, якія занялі чацвёртыя месцы ў асацыяцыях з 10 па 15 месца
- 3 клубы, якія занялі пятыя месцы ў асацыяцыях з 7 па 9 месца
- 26 пераможцаў першага кваліфікацыйнага раўнда
Трэці кваліфікацыйны раўнд
- 13 уладальнікаў кубкаў асацыяцый, якія занялі месца з 16 па 27
- 3 клубы, якія занялі другія месцы ў асацыяцыях з 16 па 18 месца
- 6 клубаў, якія занялі трэція месцы ў асацыяцыях з 10 па 15 месца
- 3 клубы, якія занялі чацвёртыя месцы ў асацыяцыях з 7 па 9 месца
- 3 клубы, якія занялі пятыя месцы ў асацыяцыях з 4 па 6 месца
- 3 клубы, якія занялі шостыя месцы ў асацыяцыях з 1 па 3 месца
- 40 пераможцаў другога кваліфікацыйнага раўнда
Чацвёрты кваліфікацыйны раўнд
- 15 уладальнікаў кубкаў асацыяцый, якія занялі месца з 1 па 15
- 3 клубы, якія занялі трэція месцы ў асацыяцыях з 7 па 9 месца
- 3 клубы, якія занялі чацвёртыя месцы ў асацыяцыях з 4 па 6 месца
- 3 клубы, якія занялі пятыя месцы ў асацыяцыях з 1 па 3 месца
- 35 пераможцаў трэцяга кваліфікацыйнага раўнда
- 10 клубаў, якія выбылі пасля трэцяга кваліфікацыйнага раўнда (чэмпіёнскай кваліфікацыі) Лігі чэмпіёнаў
- 5 клубаў, якія выбылі пасля трэцяга кваліфікацыйнага раўнда (нечэмпіёнскай кваліфікацыі) Лігі чэмпіёнаў
Групавы этап
- пераможца Лігі Еўропы 2009/10
- 37 пераможцаў кваліфікацыйнага раўнда плэй-оф
- 5 клубаў, якія выбылі пасля кваліфікацыйнага раўнда плэй-оф (чэмпіёнскай кваліфікацыі) Лігі чэмпіёнаў
- 5 клубаў, якія выбылі пасля кваліфікацыйнага раўнда плэй-оф (нечэмпіёнскай кваліфікацыі) Лігі чэмпіёнаў
1/16 фіналу
- 24 каманды, якія занялі першыя два месцы ў групавым этапе
- 8 каманд, якія занялі трэція месцы ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў
Рэйтынг асацыяцый
Рэйтынг футбольных асацыяцый і, адпаведна, размеркаванне месцаў у Лізе Еўропы УЕФА 2010/2011 сярод краін фарміруецца на падставе табліцы каэфіцыентаў УЕФА, у якой для гэтага розыгрышу ўлічваюцца вынікі выступленняў клубаў у афіцыйных еўрапейскіх клубных спаборніцтвах з сезону 2004/2005 да сезону 2008/2009 уключна.[1]
Сетка старту ўдзельнікаў
Мадрыдскі «Атлетыка» стаў фіналістам Кубка Іспаніі, што давала яму права стартаваць з трэцяга кваліфікацыйнага раўнда, аднак у якасці пераможцы папярэдняга розыгрышу клуб атрымаў пуцёўку наўпрост у групавы этап. З-за гэтага ў сетцы старту ўдзельнікаў у турніры адбыліся наступныя змены:
- уладальнік кубка асацыяцыі з месцам 28 (Фінляндыя) пачаў удзел з трэцяга кваліфікацыйнага раўнда
- уладальнікі кубкаў асацыяцый з месцамі 52 і 53 (Мальта і Сан-Марына) пачалі ўдзел з другога кваліфікацыйнага раўнда
Згодна рэйтынгу Fair Play за папярэдні сезон, права выставіць дадатковую каманду ў Лігу Еўропы атрымалі футбольныя федэрацыі Швецыі, Даніі Фінляндыі. Гэтымі камандамі сталі «Ефле» (Швецыя), «Ранэрс» (Данія), МюПа-47 (Фінляндыя).
Remove ads
Расклад турніра
Усе цырымоніі лёсаванняў прайшлі у штаб-кватэры УЕФА ў Ньёне (Швейцарыя), за выключэннем лёсавання групавой стадыі.
Матчы кваліфікацыі і плэй-оф таксама могуць быць згуляны ў аўторак і сераду, замест чацвера, з-за непрадбачаных абставін.
Remove ads
Кваліфікацыйныя раўнды
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Групавы этап
Група A
Група B
Група C
Група D
Група E
Група F
Група G
Група H
Група I
Група J
Група K
Група L
Remove ads
Плэй-оф
1/16 фіналу
Першыя матчы былі згуляныя 15 і 17 лютага, а матчы ў адказ 22—24 лютага.
1/8 фіналу
Першыя матчы былі згуляныя 10 сакавіка, а матчы ў адказ 17 сакавіка.
1/4 фіналу
Першыя матчы былі згуляныя 7 красавіка, а матчы ў адказ 14 красавіка.
1/2 фіналу
Першыя матчы былі згуляныя 28 красавіка, а матчы ў адказ 5 мая.
Фінал
Remove ads
Зноскі
- UEFA Country Ranking 2009 (англ.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads