Лідзія Лукінічна Ермаловіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лідзія Лукінічна Ермаловіч (нар. 18 жніўня 1936, в. Сужэнка, Валадарскі раён, Данецкая вобласць, Украіна) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне бухгалтарскага ўліку і аналізу гаспадарчай дзейнасці. Доктар эканамічных навук (1983), прафесар (1984).

Remove ads

Біяграфія

Скончыла Ленінградскі фінансава-эканамічны інстытут (спецыяльнаць «Фінансы і крэдыт», 1962).

Працавала ў Варкуцінскім горным тэхнікуме (з 1962), Беларускім тэхналагічным інстытуце (1968—1973), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1973, улікова-эканамічны факультэт, кафедра бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту ў прамысловасці, прафесар), Мінскі філіял Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі (кафедра гуманітарных, агульпрафесійных і спецыяльных дысцыплін, загадчык кафедры).

Remove ads

Сям’я

  • муж Уладзімір Васілевіч Ермаловіч (нар. 1937) — кандыдат эканамічных навук
    • дачка Ірына Уладзіміраўна Зорына — кандыдат эканамічных навук

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: праблемы ўліку і аналізу эфектыўнасці прамысловай вытворчасці.

Бібліяграфія

  • Совершенствование экономического анализа и учета эффективности промышленного производства (на материалах Всесоюзного и производственного объединений химической промышленности СССР) : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.12 / Ермолович Лидия Лукинична. ― Ленинград, 1982.
  • Практикум по анализу хозяйственной деятельности в промышленности : учебное пособие / [Л. Л. Ермолович и др.]. — Минск, 2010.

Узнагароды

Званне «Заслужаны эканаміст Беларускай ССР» (1990).

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads