Лідзія Мікалаеўна Смірнова

савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно From Wikipedia, the free encyclopedia

Лідзія Мікалаеўна Смірнова
Remove ads

Лідзія Мікалаеўна Смірно́ва[2] (руск.: Лидия Николаевна Смирнова; 31 студзеня (13 лютага) 1915, Мензялінск, Уфімская губерня[d]25 ліпеня 2007(2007-07-25)[1], Зеленаград, Расія) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, Народная артыстка СССР (1974).

Хуткія факты Лідзія Мікалаеўна Смірнова, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў горадзе Мензялінскт Уфімскай губерні (зараз у Татарстане). У 1938 годзе скончыла Маскоўскае гарадское тэатральнае вучылішча. У час вучобы была актрысай ў Рэалістычным тэатры і Камерным тэатры Таірава. У 1940—1945 гадах — актрыса кінастудыі «Масфільм». З 1945 года Л. М. Смірнова ў Тэатры-студыі кінаакцёра ў Маскве.

Была членам праўлення Саюза кінематаграфістаў Расіі і акадэмікам Нацыянальнай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук Расіі. Абіралася дэпутатам раённага і Маскоўскага гарадскога Саветаў.

Remove ads

Творчасць

Л. М. Смірнова стварыла шэраг камедыйных, гратэскавых і характарных вобразаў. Лірычны талент праявіла ў ролях маладых сучасніц[3]. У кіно дэбютавала ў ролі Шурачкі ў фільме «Маё каханне» рэжысёра У. Корш-Сабліна[3]. Бытавым тэмпераментам прасякнута выкананне ролі Ноны Паўлаўны ў тэлефільме «Сёстры» (1957, у пракаце — «Два жыцця»)[3].

Ролі ў кіно

  • «Маё каханне» Шурачка (1940);
  • «Мы чакаем вас з перамогай» — калхозніца (1941);
  • «Хлопец з нашага горада» — Вера (1942);
  • «Яна абараняе Радзіму» — Фенька, партызанка (1943);
  • «Данецкія шахцёры» — Вера Мікалаеўна (1950);
  • «Крутыя ўзгоркі» — Марыя (1956);
  • «Яша Тапаркоў» — Тася (1965);
  • «Гнёзды» — Пелагея (1966, у пракаце «Аблудны»);
  • «Дзядзечкін сон» — Марыя Аляксандращна (1967);
  • «Вясковы дэтэктыў» — Дуська (1969);
  • «Аніскін і Фантамас» — Еўдакія Міронаўна Проніна (1973);
  • «Вяртанне сына» — Еўдакія (1977);
  • «Прыгожа жыць не забароніш» — Людміла Сяргееўна Лыхіна (1982);
  • «Веру ў каханне» — Варвара Андрэеўна Луконіна (1986);
  • «Шапка» — Наталля Кныш (1990);
  • «Дом» — Нілаўна (1995)

і іншыя.

Ролі ў тэатры

  • «Маладая гвардыя» паводле А. А. Фадзеева — Люба Шаўцова (1948);
  • «Востраў міру» Я. Пятрова — Памэла (1949);
  • «Апошнія» М. Горкага — Надзея (1953);
  • «Смерць Пазухина» М. Я. Салтыкова-Щадрына — Анна Пятроўна Жываедава (1955);
  • «Суровае поле» паводле А. В. Калініна — Феня (1963);
  • «Жыццё маё — кінематограф» — Лідзія Смірнова (1988)

і іншыя.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads