Лідзія Ціханаўна Ламака
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лідзія Ціханаўна Лама́ка[1] (нар. 22 мая 1928) — вучоны ў галіне педыятрыі, доктар медыцынскіх навук (1982), прафесар (1986).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў вёсцы Багушэвічы Бярэзінскага раёна Мінскай акругі БССР (у сучасным Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1953 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут. У 1956—1992 гадах на пасадзе загадчыка аддзела ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце аховы мацярынства і дзяцінства.
Навуковая дзейнасць
Л. Ц. Ламака належаць навуковыя працы па функцыянальных асаблівасцях сардэчна-сасудзістай сістэмы ў нованароджаных у норме і пры паталогіі, карэкцыі яе парушэнняў.
Сааўтар патэнта «Способ лечения вторичных кардиопатий у новорожденных»[2].
Сярод апублікаванага:
- Алкоголь и дети: материал в помощь лектору / Л. Т. Ломако ; Правление общества «Знание» БССР. — Минск: [б. и.], 1985. — 20 с. — (Библиотечка за здоровый образ жизни).
- Кровообращение новорожденного при заболеваниях матери — Минск : Беларусь, 1988. — 158, [2] с. : ил. ISBN 5-338-00001-6
- В семье заболел ребёнок — Минск : Беларусь, 1975. — 112 с. : ил.; 20 см.
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads