Лідскі дзяржаўны музычны каледж
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лідскі дзяржаўны музычны каледж — базавая навучальная ўстанова ў Беларусі па падрыхтоўцы спецыялістаў галіне культуры ў г. Ліда Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Музычны каледж быў заснаваны 1 верасня 1973 года пастановай Савета Міністраў БССР ад 3 снежня 1973 года (загад № 39 ад 26 сакавіка 1973 года Міністэрства культуры БССР). Музыкальнае вучылішча адкрылі на базе вызваленых памяшканняў сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 8 з утрыманнем яго на бюджэце вобласці.
9 лістапада 2000 года Упраўленнем культуры Гродзенскай вобласці (загад № 84) Лідскае музычнае вучылішча перайменавана ва УА «Лідскае дзяржаўнае музычнае вучылішча».
4 ліпеня 2011 года Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам (пастанова № 491) УА «Лідскае дзяржаўнае музычнае вучылішча» перайменавана ў УА «Лідскі дзяржаўны музычны каледж».
Remove ads
Спецыяльнасці
- інструментальнае выканальніцтва (па кірунках): фартэпіяна, струнна-смычковыя інструменты, духавыя і ўдарныя інструменты, інструменты народнага аркестра;
- дырыжыраванне (па кірунках): акадэмічны хор, народны хор;
- музыказнаўства.
Дырэктары
- Эдуард Васільевіч Кірыленка (1973—1977);
- Мар’ян Андрэевіч Баяровіч (1977—1996);
- Канстанцін Мікалаевіч Сцяпанаў (1996—2011);
- Алена Віктараўна Серакова (з 2011)
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads