Лізавета Мікалаеўна Вадавозава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лізавета Мікалаеўна Вадавозава
Remove ads

Лізавета Мікалаеўна Вадавозава (народжаная Цэўлоўская, па другім мужу Семеўская; (5 (17) жніўня 1844 года, Парэчча, Смаленская губерня — 23 сакавіка 1923, Петраград) — руская дзіцячая пісьменніца, педагог, мемуарыстка; у першым шлюбе жонка педагога В. І. Вадавозава.

Хуткія факты Лізавета Мікалаеўна Вадавозава, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў павятовым горадзе Парэчча Смаленскай губерні, у радавітай, але небагатай дваранскай сям’і. У 1848 годзе пандэмія халеры забрала жыцці яе бацькі і семярых братоў і сясцёр; маці, не маючы сродкаў для жыцця ў горадзе, прадала дом і пераехала ў вёску з астатнімі пяццю дзецьмі, дзе ўся пагрузілася ў гаспадарку. Скончыла Смольны інстытут (1862), дзе з 1859 г. займалася ў К. Д. Ушынскага і В. І. Вадавозава. У тым жа 1862 годзе выйшла замуж за Вадавозава. З 1863 года выступала ў друку, удзельнічала ў гуртках дэмакратычнай моладзі — «людзей шасцідзясятых гадоў». У канцы 1860-х вывучала ў Германіі і Швейцарыі дзіцячыя сады, якія працавалі па сістэме Ф. Фробеля. Заўдавеўшы ў 1886 годзе, выйшла замуж за вучня і сябра першага мужа В. І. Семеўскага (памёр ў 1916 годзе). Апошнія гады жыцця правяла ў крайняй патрэбе, адзіноце, хваробах, якія даводзілі да адчаю і думак пра самагубства.

Пахавана на Смаленскіх могілках.

Пляменніца па маці Мікалая Сцяпанавіча і Івана Сцяпанавіча Ганецкіх. У доме дзядзькі Івана Сцяпанавіча жыла першы час пасля заканчэння Смольнага інстытута. Яе сыны Васіль (1864—1933) і Мікалай (1870—1896) былі публіцыстамі.

Remove ads

Зноскі

  1. Водовозова Елизавета Николаевна // Литераторы Санкт-Петербурга. XX век / под ред. О. В. Богданова
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q124670547'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q108611244'></a>
  2. Педагоги и психологи мира — 2012.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q126722605'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads