Лілія Вацлаваўна Кір’як
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лілія Вацлаваўна Кір’як (нар. 4 снежня 1967, г. Шчучын, Гродзенская вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, настаўнік рускай мовы і літаратуры.
Працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 13 г. Гродна, дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 13 г. Гродна».
З’яўлялася дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага гарадскога і Гродзенскага абласнога Саветаў дэпутатаў, упраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Асабістае жыццё
Мае сына.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads