Лілія Міхайлаўна Давідовіч

беларуская актрыса From Wikipedia, the free encyclopedia

Лілія Міхайлаўна Давідовіч
Remove ads

Лілія Міхайлаўна Давідо́віч[2] (25 снежня 1936, Гродна — 25 красавіка 2002) — беларуская актрыса. Народная артыстка БССР (1975).

Хуткія факты Лілія Міхайлаўна Давідовіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 25 снежня 1936 года ў Гродне. У 1960 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут[3] (курс К. Саннікава[2]). Працуе ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы[3].  

Творчасць

У яе творчасці спалучаюцца бытавое і рамантычнае мастацтва, вастрыня і яскравасць малюнка ролі з лірызмам і паэтычнасцю. Найбольш поўна акцёрская індывідуальнасць раскрылася ў ролі Ганны Чарнушкі («Людзі на балоце» паводле І. Мележа). За выкананне гэтай ролі ў тэлеспектаклі яна атрымала Дзяржаўную прэмію Беларусі (1966)[3].

Сярод яе сцэнічных работ — Рая, Соня, Галя («Пагарэльцы», «Лявоніха на арбіце», «Трыбунал» А. Макаёнка), Вера («Радавыя» А. Дударава), Юлія Тугіна («Апошняя ахвяра[ru]» А. Астроўскага), Валька і Марыя Сяргееўна («У мяцеліцу», «Залатая карэта» Л. Лявонава)[3], Маскалёва («Дзядзечкаў сон[ru]» паводле Ф. Дастаеўскага)[4], Уршуля («Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча)[4], Шафрак («У ноч зацьмення месяца» М. Карыма), Дзіяна («Канец — справе вянец» У. Шэкспіра), Аманда («Блакітная ружа» Т. Уільямса)[3].

Здымалася ў фільмах «Вазьму твой боль», «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і інш., у тэлеспектаклях «Крах», «Ткачы», «Федра»[3].

Remove ads

Выбраная фільмаграфія

  • 1985: Сяброў не выбіраюць — Канаплёва
  • 1981—1982: Палеская хроніка — Глушачыха
  • 1980: Вазьму твой боль — Кашуба
  • 1974: Помні імя сваё | Remember Your Name | Zapamiętaj imię swoje (СССР, Польшча) — Марыя Губарэвіч

Узнагароды

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads