Лілі Шонеман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Элізабет Шонеман (ням.: Anna Elisabeth Schönemann, у замужжы фон Цюркгайм; 23 чэрвеня 1758, Афенбах — 6 мая 1817, Краўтэргерсгайм) — нявеста Ёгана Вольфганга Гётэ.
Remove ads
Біяграфія
Дачка багатага франкфурцкага банкіра. Яе маці паходзіла з дваранскай сям’і гугенотаў д’Арвіль, якія валодалі тытунёвай фабрыкай у Афенбаху, правінцыйнай ідыліі ў прыгарадзе Франкфурта. Любоўную гісторыю падрабязна апісаў Гётэ ў 17-м томе аўтабіяграфіі «Паэзія і праўда». Пазнаёміўся з музычна адоранай шаснаццацігадовай дзяўчынай на хатнім канцэрце ў доме Шонеманаў у Франкфурце-на-Майне. Іх заручыны адбыліся вясной 1775 года. Пачуццю закаханых Гётэ прысвяціў верш «Парк Лілі».
Праз паўгода заручыны былі скасаваныя, бо абодва бацькоўскія дамы адмоўна паставіліся да гэтай сувязі, і сам Гётэ неўзабаве пачаў успрымаць Лілі ў якасці перашкоды сваім жыццёвым планам. Але ён так і не змог забыць яе на працягу свайго жыцця. У 80 гадоў Гётэ прызнаваўся свайму паверанаму Фрыдрыху Сорэ, што Лілі была першай, а, магчыма, і апошняй, каго ён глыбока і шчыра кахаў.
Праз тры гады пасля разрыву з Гётэ Ганна Элізабет Шонеман выйшла замуж за барона Бернхарда фон Цюркгайма, банкіра, а пазней і бургамістра Страсбурга, прэзідэнта мясцовай кансісторыі. Падчас Французскай рэвалюцыі сям’я была вымушана ўцякаць ад рэжыму якабінцаў. Перапрануўшыся ў сялянскую вопратку, Лілі з дзецьмі дабралася да германскай мяжы. На эміграцыі яна некаторы час пражывала ў Эрлангене, а пасля вярнулася ў Страсбург.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads