Лінія Зігфрыда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лінія Зігфрыда
Remove ads

Не блытаць з лініяй Гіндэнбурга Першай сусветнай вайны, таксама часта званай лініяй Зігфрыда.

Хуткія факты Прарыў Заходняга вала, Дата ...

Заходні вал або Заходняя сцяна (ням.: Westwall), сярод праціўнікаў Германіі таксама вядомы як «Лінія Зігфрыда» (ням.: Siegfriedstellung) — сістэма нямецкіх доўгачасовых умацаванняў, збудаваных у 19361940 гадах на захадзе Германіі, у прыгранічнай паласе ад Клевэ да Базеля — нямецкая лінія абароны на сушы. Працягласць каля 630 км, сярэдняя глыбіня 35—100 км. Складалася з палос забеспячэння, галоўнай і тылавой, мела каля 16 тыс. фартыфікацыйных збудаванняў. Пры праектаванні таксама планавалася стварэнне суцэльнай зоны ППА, якая б складалася з 60 зенітных батарэй.

Remove ads

Заходні вал у пачатку вайны

Thumb
Участак Заходняга вала, абсталяваны радамі калючага дрота, процітанкавым эскарпам і процітанкавымі надаўбнямі. Красавік, 1940 г.

3 верасня 1939 года Вялікабрытанія і Францыя абвясцілі вайну Германіі. Аднак аж да 10 мая 1940 г. якіх-небудзь істотных ваенных дзеянняў на Заходнім фронце не вялося, з прычыны чаго гэты час атрымаў назву «Дзіўнай вайны». Абодва праціўніка заставаліся пад абаронай сваіх умацаванняў, а сапраўдныя баі разгарнуліся на поўначы і захадзе. Пасля завяршэння кампаніі ў Францыі абсталяванне са збудаванняў Заходняга вала было знята і выкарыстана ў іншых месцах. Бетонныя ўмацаванні, процітанкавыя і проціпяхотныя лініі досыць хутка зараслі і перасталі выконваць ускладзеную на іх задачу. Пабудовы і падземныя збудаванні сталі выкарыстоўвацца як складскія памяшканні і ў сельскагаспадарчых мэтах. Іншае абсталяванне, такое як ложкі з казармаў і бункераў былі перададзены нядаўна створаным грамадзянскім бамбасховішчам. Гэтыя ложкі насельніцтвам з-за іх паходжання часта зваліся «ложкамі заходняй сцяны».

Remove ads

Заходні вал у 1944 г

Пасля высадкі саюзнікаў у Нармандыі, на Захадзе вайна зноў пачалася ў поўную сілу. 24 жніўня 1944 Адольф Гітлер запатрабаваў правесці ўмацаванне Заходняй сцяны. На гэту працу было перакінута 20 тысяч чалавек з Імперскай працоўнай службы і паднявольных рабочых, да яе прыцягваліся і мясцовыя жыхары. Апроч аднаўлення старой лініі ўмацаванняў, быў таксама збудаваны і шэраг новых абарончых збудаванняў, якія прадстаўляюць сабой перш за ўсё лёгкія і часовыя ўмацаванні. Правядзенню прац у поўнай меры перашкаджала авіяцыя саюзнікаў, якая мела ў той час поўнае панаванне ў паветры. На працягу верасня 1944 — сакавіка 1945 умацаванні былі пераадолены войскамі саюзнікаў.

Remove ads

Сучасны стан

Thumb
Сучасны стан участку Заходняга вала, абсталяванага процітанкавымі надаўбнямі.

Пасля вайны наземныя збудаванні былі амаль цалкам разбураны, падземныя часткова выкарыстоўваюцца войскамі НАТА.

Гл. таксама

Thumb
Стальны ДОТ-купал

Літаратура

  • Военный энциклопедический словарь, Москва, ОНИКС XXI век, 2002

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads