Лінія Санкт-Гоара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лінія Санкт-Гаара, лінія das-dat ці лінія was-wat — ізаглоса, якая аддзяляе дыялекты, што захавалі /t/ (паўночней) у словах dat («тое») і wat («што»), ад дыялектаў, у якіх гэты гук перайшоў у /s/: das, was (у стандартнай нямецкай).

Лінія dat-das праходзіць праз мяжу, што раздзяляе франка- і нямецкамоўную моўныя вобласці, пачынаючыся ў Латарынгіі і перасякаючы Саар[1][2]. Па тэрыторыі Саара яна праходзіць паўночней за Саарбрукен з паўднёвага захаду на паўночны ўсход у накірунку да сярэдняга цячэння Наэ ў Рэйнланд-Пфальцы, затым праходзіць праз Хунсрук, перасякаючы Рэйн ля горада Санкт-Гаар. Далей яна цягнецца па правым беразе Рэйна на паўночны ўсход уздоўж мяжы Рэйнланд-Пфальца і Гесена праз Лімбург-ан-дэр-Лан і Дыленбург да тых пор, пакуль яна не злучыцца з лініяй Бенрата і мяжой Айфеля ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі ў месцы сустрэчы абласцей Зігерланд, Вітгенштейн і Заўэрланд. Затым лінія ідзе на паўночны ўсход і дасягае Одэра і нямецка-польскай мяжы ля Франкфурта-на-Одэры.
У паўднёва-заходняй Германіі лінію dat-das у большасці выпадкаў можна дакладна вызначыць ад вёскі да вёскі. Аднак моўная мяжа сціраеца ў сувязі з ростам мабільнасці насельніцтва.
Remove ads
Гл. таксама
- Лінія Бенрата
- Лінія Юрдынгена
- Лінія Шпаера (Майнская лінія)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads