Ліпаўка (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лі́паўка — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Малыш (прыток ракі Друць, басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 111 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Выток ракі на ўсходняй ускраіне ўрочышча Балота Мохавае, прыкладна за 4 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Барсукі. Упадае ў раку Малыш прыкладна за 2 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Дабрылавічы. Прыток — рака Малуша (левы). Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны.
Каля ракі вёскі Барсукі, Заполле, Дабрылавічы. Каля паўночнай ускраіны вёскі Заполле на рацэ сажалка. На правым беразе ракі, за 3 км ад вёскі Падзевічы, археалагічны помнік — гарадзішча ранняга жалезнага веку[2].
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-35-84. Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1979 г. (руск.)
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 178. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads