Падзевічы

вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Падзевічы
Remove ads

Падзе́вічы[1] (трансліт.: Padzievičy, руск.: Падевичи) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Запольскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Вёска Падзевічы ўпамінаецца ў складзе маёнтка Цехцін бялыніцкіх кармялітаў у другой палове XVIII ст.[2] Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў Расійскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ўключана ў склад Беларускай ССР, аднак да пачатку лютага прызнана часткай РСФСР. У сакавіку 1924 года вёска вернута ў склад БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. У вёсцы базіраваўся нямецкі апорны пункт, які быў разгромлены сумесна 121-м і 113-м партызанскімі палкамі[3][4].

Remove ads

Славутасць

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads