Лістаногія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лістаногія (Phyllopoda) — падклас шчэлепаногіх ракападобных. Найбольш прымітыўныя з сучасных ракападобных.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня да 30 мм. Расчляненне цела і канцавін прымітыўнае. Большасць з хіцінавай двухстворкавай ракавінай, на галаве шчыток. Спінны карапакс утвораны вырастам задняй часткі галавы. На верхняй частцы галавы размешаны орган осмарэгуляцыі — салявая залоза (у некаторых рэдукаваная). Брушка пакарочанае, не нясе канцавін. Сегменты груднога адзела з больш ці менш аднолькавымі гнуткімі лістападобнымі ножкамі (адсюль назва). Органы руху — да 7 (зрэдку да 70) пар ног і другая пара галінастых вусікаў. Парныя фасетачныя вочы пагружаюцца ў сумку, якая адкрываецца ў вонкавае асяроддзе порай.
Remove ads
Пашырэнне
Выдзяляюцца 2 сучасных атрады: Diplostraca і шчытні (Notostraca), і адзін выкапневы Kazacharthra.
Больш за 600 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўнутраных вадаёмах, у тым ліку часовых. Выкапнёвыя вядомы з марскіх (кембрый—дэвон) і кантынентальных (карбон—антрапаген) адкладаў. Найбольш вядомыя — дафніі (Daphnia), шчытні (Notostraca), басміна даўгадзюбая (Bosmina longirostris) і інш.
Асаблівасці біялогіі
Раздзельнаполыя, размнажэнне часта шляхам партэнагенезу. Развіццё прамое або з метамарфозай. Кормяцца пераважна мікраарганізмамі, дэтрытам, адцэджваюць арганічную ўзвесь груднмі ножкамі. Фільтратары, індыкатары забруджвання вады.
Некаторыя лістаногія (дафніі (Daphnia), басміны (Bosmina) і інш.) — корм для рыб.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads