Рака (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ра́ка — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 5 км на захад ад горада Браслаў, каля вёскі Зарачча. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Хуткія факты Рака, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 0,83 км². Найбольшая глыбіня 17 м. Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 0,76 км. Даўжыня берагавой лініі 7,3 км. Аб’ём вады 4,87 млн м³. Плошча вадазбору 116 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і складаецца з двух плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй да 18 м, параслі хмызняком, у верхняй частцы разараныя, усходнія і заходнія тэрасаваныя (вышыня тэрасы 3—3,5 м). Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, на поўначы возера нізкія, забалочаныя. Дно ілістае, у прыбярэжнай частцы пясчанае.

Возера зарастае слаба. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 8 м. Упадаюць ручаі з азёр Рожава, Бужа і Мізерышкі; выцякае рака Рака (злучае яго з возерам Дрывяты).

У возеры водзяцца акунь, лешч, плотка, карась, гусцяра, лінь, мянтуз, судак і іншыя віды рыб. У 2008 годзе зарыблялася шчупаком[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads