Лейба Мордухавіч Кантаровіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лейба Мордухавіч Кантаровіч (26 лютага 1915, Дукора, Мінская вобласць — ?) — беларускі інжынер-эканаміст.

Хуткія факты Лейба Мордухавіч Кантаровіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі ў 1940 годзе. Член КПСС з 1940 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Працаваў намеснікам старшыні гарплана Мінгарвыканкама, з 1961 па 1981 гады — галоўным эканамістам майстэрні генплана, старшым інжынерам тэхаддзела ў Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Пражываў у Мінску.

Дзейнасць

У складзе аўтарскіх калектываў удзельнічаў у распрацоўцы генпланаў Мінска (1961—1980), праектаў размяшчэння будаўніцтва, ПДП жылых раёнаў Чыжоўка, Усход, Серабранка, у забудове жылых раёнаў Усход-1, Зялёны Луг-5 у Мінску (1966—1976).

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі, 1-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе за распрацоўку праекта цэнтра Мінска (1968, у аўтарскім калектыве).

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads