Леў Іосіфавіч Петражыцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Леў Іосіфавіч Петражыцкі
Remove ads

Леў Іосіфавіч Петражыцкі (польск.: Leon Petrażycki; 13 красавіка 1867, маёнтак Калантаёва, Віцебская губерня-15 мая 1931) — польскі і расійскі прававед і сацыёлаг, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў псіхалагічнай школы права.

Хуткія факты Леў Іосіфавіч Петражыцкі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў юрыдычны факультэт Кіеўскага універсітэта і семінарыю, заснаваную ў Берліне з мэтай падрыхтоўкі прафесараў рымскага права для Расіі. Доктар юрыдычных навук з 1857. У 1898-1918 кіраваў кафедрай энцыклапедыі і філасофіі права ў Пецярбургскім універсітэце. Актыўна ўдзельнічаў у акадэмічным саюзе і партыі Народнай свабоды; быў дэпутатам 1-й Дзяржаўнай думы і за падпісанне Выбаргскай адозвы быў прыгавораны да трох месяцаў турэмнага зняволення.

3 1918 года узначальваў кафедру сацыялогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Памёр у Варшаве.

У сваіх творах па тэорыі і філасофіі права Петражыцкі падзяляў права на інтуітыўнае і пазітыўнае. Да апошняга ён адносіў права, якое пануе ў гэты час у грамадстве, а частку яго, што прызнаецца дзяржавай, называў афіцыйным правам. Замест падзелу на прыватнае і публічнае права Петражыцкі прапанаваў адрозніваць сацыяльна-службовае права, або права цэнтралізацыі, звязанае з уяўленнем пра грамадскае служэнне, і права дэцэнтралізацыі, свабоднае ад ідэі сацыяльнага служэння. Адсюль вынікала асаблівае значэнне той звычайнай палітыкі права, якая заклікана ачысціць псіхалогію людзей ад антысацыяльных схільнасцей і накіроўваць іх паводзіны ў бок агульнага дабра. Менавіта палітыка права можа весці чалавецтва ў тым кірунку, куды яно рухаецца бессвядома, эмпірычна. Паводле Петражыцкага, дзяржава, як і ўсе іншыя грамадскія адносіны, служыць праву, г. зн. агульнаму дабру, забяспечвае ажыццяўленне пэўнай сістэмы прававых норм і змяняецца ў адпаведнасці з яе патрэбнасцямі.

Remove ads

Зноскі

1. Петражицкий Лев Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.

2. Педагоги и психологи мира — 2012.

3. Петражицкий Лев Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Leon Petrazycki // Internet Philosophy Ontology project Праверана 9 кастрычніка 2017.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads