Леанід Раманавіч Брэль
архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід Раманавіч Брэль (нар. 13 ліпеня 1938, Магілёў) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1966 годзе. Працаваў у эксперыментальна-канструктарскім бюро мэблі Мінляспрама БССР, з 1966 года — намеснік начальніка аддзела, з 1975 года — начальнік аддзела ў Дзяржбудзе БССР, з 1982 года — кіраўнік майстэрні ў БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Член КПСС з 1960 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты па абсталяванні і мэблі для Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, Дома мадэляў, гасцініц «Юнацтва», «Турыст», «Юбілейная» (1966—1970) у Мінску, распрацоўкі тэхнічных праектаў забудовы Тэатральнай плошчы ў Віцебску (1976), цэнтра горада і вул. Савецкай у Рэчыцы (1978), рэканструкцыя і добраўпарадкаванне Кургана Дружбы на граніцы БССР, РСФСР і Латвійскай ССР (1983), генеральная схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі БССР (1987).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads