Ларыса Рыгораўна Цітарэнка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ларыса Рыгораўна Цітарэ́нка (нар. 11 сакавіка 1953, Мінск) — беларускі сацыёлаг і філосаф. Кандыдат філасофскіх навук, доктар сацыялагічных навук, прафесар.

Хуткія факты Ларыса Рыгораўна Цітарэ́нка, Дата нараджэння ...

Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975) па спецыяльнасці «філасофія». Кандыдат філасофскіх навук (1978), доктар сацыялагічных навук (1992). Прафесар БДУ (1995).

Спецыя­ліст у галіне сацыяльнай тэорыі і сучаснай заходняй сацыялогіі, а таксама сацыялогіі культуры, грамадскай думкі, сацыялогіі адука­цыі.[1] Кірункі навуковых зацікаўленняў: гісторыя і тэорыя сацыялогіі; метадалогія навукі; сацыялогія моладзі; сацыялогія культуры; сацыялогія рэлігіі; гендэрная сацыялогія; сацыялогія горада; філасофія тэхнікі; футуралогія; сацыялогія адукацыі; грамадская думка; міждысцыплінарныя даследаванні.

Член Міжнароднай сацыялагічнай аса­цыяцыі (з 1982), Міжнароднага інстытута сацыялогіі (з 1996), Расійскай і Беларускай сацы­ялагічных асацыяцый.[1], акадэмік Нью-Йоркскай акадэміі навук (1997), член Міжнароднай адукацыйнай супольнасці (2007) і інш.

Актыўны ўдзельнік міжнародных навуковых кангрэсаў па сацыяльных навуках. Стажыравалася ў вядучых заходніх даследчых цэнтрах, выкладала сацыялогію ў Польшчы, ЗША (у т.л. у Кар­нельскім і Гарвардскім ўніверсітэ­тах) і Заходняй Еўропе. Удзельнікам шэрагу міжнародных навукова-даследчых праектаў, іх каардынатарам і кіраўніком.[1]

Аўтар і сааўтар больш за 400 навуковых прац, апублікаваных на васьмі мовах, у т.л. шэрагу манаграфій, каля дзесятка падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па са­цыялогіі. Мае адзін з самых высокіх рэйтынгаў цытавання сярод беларускіх грамадазнаўцаў.[1]

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads