Леанід Фёдаравіч Яўменаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леанід Фёдаравіч Яўме́наў (22 ліпеня 1932, Чэрыкаў, Магілеўская вобласць — 6 лістапада 2019[1]) — беларускі філосаф, пісьменнік. Доктар філасофскіх навук (1977), прафесар (1979). Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991).

Хуткія факты Леанід Фёдаравіч Яўменаў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955), аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1961). У 1954—1958 гг. — сакратар Мінскага гаркама камсамола. У 1961—1970 гг. — дацэнт Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1970—1971 гг. — лектар ЦК КПБ. З 1971 — міжнародны чыноўнік у дэпартаменце сацыяльных, гуманітарных навук і культуры ЮНЕСКА, з 1975 года — загадчык кафедры этыкі, эстэтыкі і навуковага атэізму БДУ, з 1979 — загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1982 па 1999 — загадчык аддзела навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках АН БССР. З 2002 загадчык кафедры, з 2006 прафесар Беларускага інстытута правазнаўства. У 2009—2016 — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1981 г.

Remove ads

Творчасць, навуковая дзейнасць

Выступаў ў друку з мастацкімі творамі з 1949 года (бабруйская газета «Камуніст»). Выдаў зборнікі паэзіі «Чужая планета» (1980) і «Блізкія далі» (1983). Тэма радзімы, Беларусі, хараства роднай зямлі моцна гучаць у творах паэта. Перакладаў сучасную французскую і франкамоўную паэзію.

Аўтар навуковых прац па філасофіі, этыцы і эстэтыцы. Асобнымі выданнямі выйшлі «Філасофія антымарксізму і дыялектыка» (1981), «Антыгуманістычныя тэндэнцыі ў сучасным буржуазным мастацтве» (1983) і інш.

Remove ads

Выбраная бібліяграфія

  • Тотальный кризис и права человека. Мн.: Беларускі кнiгазбор, 1996.
  • Международная идеология прав человека: проблемы — решения. Опыт философского исследования. Мн.: Бел. издат-во «Хата», 2000.
  • Канцэптуальныя асновы палітычнай філасофіі Аб’яднаных Нацый Еўропы / Леанід Фёдаравіч Яўменаў // Полымя. — 2013. — N 8. — С. 174—188.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads