Чэрыкаў

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэрыкаўmap
Remove ads

Чэ́рыкаў[3] (трансліт.: Čerykaŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Чэрыкаўскага раёна, на рацэ Сож, на скрыжыванні аўтадарог Магілёў — Касцюковічы і Бабруйск — Крычаў. За 77 км ад Магілёва, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў. Насельніцтва — 7 710 чал. (2025)[4].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

У форме «Чериков» назва сустракаецца ўжо ў 1699 г. Назва Чэрыкаў антрапанімічнага, адыменнага паходжання. На ўсходзе цяперашняй Беларусі частыя прозвішчы з фармантам -ік- (> -ык-), пасля якога можа быць канцавы суфікс -аў.

Асновы, якія пашыраюцца фармантам -ік-, могуць пашырацца і іншымі фармантамі або самастойна ўтвараць аснову прозвішча, як у шэрагу: Біба — Бібоў — Бібель — Бібік, Бібікаў[5]. Мяркуецца, што гэты фармант з дымінутыўным (памяншальным) значэннем[6]. Паводле паходжання ён балцка-славянскі, бо ёсць таксама ў літоўскай і прускай мовах[7][8].

Асабістае імя, што легла ў аснову назвы Чэрыкаў, В. Жучкевіч прапаноўваў звязваць са словамі чертить, чертало[9], але пакідаў па-за ўвагай скарачэнне Чэр-т- у Чэр-. Згодна з народна-этымалагічнай версіяй, на месцы пазнейшага Чэрыкава «рэзалі авечак», каб аплаціць даніну татарам, і назва паселішча пайшла ад выразу «чырык (авечак)»[10].

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Гарадскі герб з Пагоняй, 1862

Першы пісьмовы ўпамін пра Чэрыкаў датуецца 1460[10]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) ён увайшоў у склад Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. У 1578 годзе мястэчка стала цэнтрам староства Магілёўскай эканоміі.

У пачатку XVII стагоддзя Чэрыкаў атрымаў статус горада[11]. У 1641 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў гораду Магдэбургскае права[11] і герб: «у блакітным полі срэбны мур з трыма вежамі, у цэнтральнай — брама з збройным рыцарам з дзідай у руцэ»[12].

У кастрычніку 1648 года казакі на чале з Крывашапкай занялі Чэрыкаў, адкуль рабілі набегі на шляхецкія маёнткі Мсціслаўскага ваяводства. Неўзабаве казакоў разбіў аддзел полацкай шляхты на чале з князем Лукомскім. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) горад спустошылі маскоўскія захопнікі[11].

Пад уладай Расійскай імперыі

Thumb
Праект перапланіроўкі 1839 года

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Чэрыкаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1773 годзе Чэрыкаў зноў атрымаў статус горада і стаў цэнтрам павета Мсціслаўскай правінцыі (у 1796—1802 гадах — Беларускай, пазней — Магілёўскай губерні). У 1781 годзе расійскія ўлады даравалі яму новы герб. На 1787 год у горадзе было 300 дамоў, дзейнічалі 2 царквы, працавала школа. У 1789 годзе адкрылася 2-класнае вучылішча. У канцы XVIII стагоддзя праз Чэрыкаў прайшоў тракт Магілёў — Чавусы — Крычаў — Мсціслаў, у XIX стагоддзі — Маскоўска-Варшаўская шаша. У гэты час на Сажы існавалі тры прыстані; праводзіліся конныя кірмашы, працаваў цукровы завод. На 1811 год у горадзе было 364 двары, на 1839 год працавалі 2 плісавыя, 1 палатняная, 1 гарбарная, 1 паташная і 2 медзеплавільныя мануфактуры. У пачатку 1840-х гадоў — 380 драўляных і 2 мураваныя будынкі, працавалі 39 крамаў, на 1848 год — 407 дымоў.

У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) Я. Жукоўскі сфарміраваў у Чэрыкаве паўстанцкі аддзел, які пазней злучыўся з Горацкім аддзелам Л. Звяждоўскага. На 1865 год у горадзе было 15 мураваных (астрог, 2 адміністрацыйныя будынкі, паштовая станцыя, застаўны шашэйны дом, 9 крамаў і 2 жылыя дамы) і 566 драўляных будынкаў (царква, касцёл, 4 малітоўныя школы, 54 крамы, гарадскі млын, 505 жылых дамоў). План складаўся з 4 плошчаў, 12 вуліц, 13 завулкаў, частка з якіх была брукаванай. На 1880 год у Чэрыкаве было 564 будынкі. У 1886 годзе пачала дзейнічаць метэаралагічная станцыя[13]. У 1904 годзе ў горадзе працавалі 23 дробныя прадпрыемствы, 162 рамеснікі, бальніца на 20 ложкаў. У 1913 годзе працавалі вінны завод, лесапільна-мукамольны завод, млыны.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чэрыкаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Чэрыкаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна Калінінскай, у 1927—1930 гг. Магілёўскай акругі, з 1938 года — у Магілёўскай вобласці. У Другую сусветную вайну з 17 ліпеня 1941 года да 1 кастрычніка 1943 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

У 1959—1962 і 1965—1966 гадах Чэрыкаў уваходзіў у склад Крычаўскага раёна, у 1962—1965 гадах — у склад Краснапольскага раёна. У 1977 годзе ў склад горада ўключана вёска Сормава[14]. У 2002 годзе адбылося афіцыйнае зацвярджэнне гістарычнага гарадскога герба[15].

Remove ads

Насельніцтва

  • XVII стагоддзе: 1649 год — 2 тыс. чал.[11]
  • XVIII стагоддзе: 1777 год — 906 чал.[16]; 1787 год — больш за 3 тыс. чал.
  • XIX стагоддзе: 1811 год — 355 муж.[17]; 1861 год — 3 877 чал.; 1880 год — 3 853 чал.[18]; 1897 год — 5,2 тыс. чал.[19]
  • XX стагоддзе: 1910 год — 6 198 чал.[20]; 1939 год — 6,4 тыс. чал.; 1959 год — 4,9 тыс. чал.; 1965 — 5 тыс. чал.[21]; 1970 год — 5,4 тыс. чал.[19]; 1991 год — 8,3 тыс. чал.; 1995 год — 9,0 тыс. чал.[19]
  • XXI стагоддзе: 2002 год — 8,6 тыс. чал.[22]; 2006 год — 8,5 тыс. чал.; 2008 год — 8,5 тыс. чал.; 2015 год — 8184[23]; 2016 год — 8149 чал.[24]; 2017 год — 8165 чал.[25]

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, лесанарыхтоўчай прамысловасці. База юных турыстаў. Гасцініца.

Культура

Thumb
Дзіцячая бібліятэка

Дзейнічаюць дом культуры, Чэрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей, бібліятэкі.

Адукацыя

У Чэрыкаве працуюць 2 сярэднія, вячэрняя, спартыўная школы, школа мастацтваў.

Забудова

У сучасным плане горада галоўныя вуліцы з’яўляюцца працягам аўтамагістраляў. У цэнтры ўтварылася 3—5-павярховая забудова. У цэлым жа пераважаюць будынкі сядзібнага тыпу. Вядзецца будова 5-павярховых дамоў.

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Царква (2-я пал. XIX ст.)

Памятныя мясціны

Вядомыя асобы

Remove ads

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads