ММ-60 «Сапфір»

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

ММ-60 «Сапфір» — беларускі рэактыўны аднаразовы гранатамётны комплекс, распрацаваны кампаніяй «Белспецзнештэхніка»[1].

Хуткія факты Тып:, Краіна: ...
Remove ads

Гісторыя

Папярэднія распрацоўкі

Распрацоўка айчыннага гранатамёта ў Беларусі пачалася ў 2014 годзе. Тады кампанія «Белспецзнештэхніка» на выставе «MILEX» прадставіла першы прататып. Зброя ўяўляла з сябе нязначна дапрацаваны 105-мм РПГ-32 з падвышанай баявой эфектыўнасцю. Так, напрыклад, узмоцнена граната з тэрмабарычнай і кумулятыўнай галаўной часткай на 15—20%, што прывяло да павелічэння на 50 мм прабіванне брані, падняўшы паказчык да 800 мм (700 мм за дынамічнай абаронай). Вырасла да 750 м і прыцэльная далёкасць гранатамёта, дзякуючы прыросту да 170 м/с пачатковай хуткасці гранаты. Акрамя 105-мм варыянту «Белспецзнештэхніка» разглядала распрацоўкі меншых калібраў — 72 і 60 мм[2].

Ва ўсіх трох праектах прымаў непасрэдны ўдзел дырэктар НВА «Базальт» Уладзімір Каранькоў, які раней займаўся стварэннем расійскіх РПГ-32 і РПГ-34. З-за недастатковай цікавасці з боку Мінабароны РФ яму прыйшлося звярнуцца да беларускіх кампаній. Менавіта гранатамёты 32 і 34 ляглі ў аснову першых беларускіх праектаў. Каранькоў актыўна займаўся навукова-даследчымі і вопытна-канструктарскімі работамі ў «Белспецзнештэхніцы»[2].

Пазней кампанія адмовілася ад развіцця 105 і 72 мм праектаў і засяродзілася на 60 мм.

Прэзентацыя і выпрабаванні

Упершыню гранатамётны комплекс «Сапфір» у адназарадным выкананні пад пазначэннем ММ-60 прэзентаваны беларускім ТАА «БСЗТ-ВТ», якое ўваходзіць у структуру «Белспецзнештэхнікі», у Мінску ў маі 2017 года на 8-й Міжнароднай выставе ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2017. Пазней зброя прадэманстравана ў Бангкоку на выставе Defense & Security 2019 на аб’яднаным стэндзе Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта[3].

9 мая 2020 года «Сапфір» прысутнічаў на ваенным парадзе ў Мінску[4].

У верасні 2021 года на 227-м агульнавайсковым палігоне пад Барысавам прайшлі выпрабаванні гранатамёта. На праверку баявых магчымасцяў прыехаў старшыня дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус. Мэтай стала праверка зададзеных характарыстык ММ-60 перад пачаткам разгортвання яго серыйнай вытворчасці. Выпрабоўвалася ў першую чаргу знешняя балістыка корпуса гранаты. Для правядзення эксперыменту гранатамёт «Сапфір» усталёўваўся на спецыяльны станок. Навядзенне ажыццяўлялася механічным спосабам[5].

У снежні на тым жа палігоне прайшлі яшчэ адны выпрабаванні. Было прынята рашэнне пачаць серыйную вытворчасць «Сапфіра» і пастаўкі для беларускай арміі[6].

У 2024 годзе «Сапфір» прыняты на ўзбраенне[7].

Remove ads

Апісанне

61-мм гранатамёт мае вагу 4 кг, пры даўжыні 750 мм. Эфектыўная далёкасць стральбы складае 500 м, а максімальная — 1000. Зброю можна выкарыстоўваць для стральбы з закрытых памяшканняў. Баявая частка шматмэтавая (кумулятыўная, фугасная, аскепкавая). Корпус гранаты вырабляецца з вугле- і шклопластыкавых матэрыялаў. Рухавік высокаэнергетычны з мінімальнай зменай цягі. Прадуглежаны магчымасць кампаноўкі вырабу ў кластар, прыбор кіравання агнём (гэта мінімалізуе чалавечаы фактар), адзіночны i залпавы рэжым вядзення агню, а таксама абарона ад несанкцыянаванага выкарыстання[1].

Комплекс уяўляе сабой лёгкі рэактыўны гранатамёт з некіравальнай гранатай, абсталяванай шматмэтавы баявой часткай і лічбавым прыборам кіравання агнём, якія дазваляюць істотна павысіць дакладнасць вядзення агню і знізіць кошт боепрыпасу. Ён прызначаны для барацьбы з сучаснымі асноўнымі баявымі танкамі, браніраванымі, лёгкабраніраванымі і небраніраванымі мэтамі, паразы жывой сілы праціўніка ў сродках індывідуальнай бронеаховы, якая знаходзіцца ў бункерах, дзотах, лёгкіх хованках палявога тыпу, збудаваннях гарадскога і сельскага тыпаў. Габарыты і маса комплексу дазваляюць лёгка перамяшчацца па хадах зносін і грузіцца ў любыя баявыя транспартныя сродкі[8].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. «Сапфір» рэактыўны аднаразовы гранатамётны комплекс Архівавана 14 снежня 2021. на сайте Дзяржаўнага знешнегандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Белспецзнештэхніка"
  2. Руслан Гук. Мал, да удал Архівавана 14 снежня 2021. // Warspot, 1 декабря 2021
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads