Дзмітрый Аляксандравіч Пантус

беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзмітрый Аляксандравіч Пантус
Remove ads

Дзмітрый Аляксандравіч Пантус (нар. 6 верасня 1982, Бярозаўка, Лідскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. З 2020 года старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Хуткія факты Дзмітрый Аляксандравіч Пантус, 5-ы Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловы камітэта Рэспублікі Беларусь ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна. У 2005 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. У 2005 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па новых накірунках развіцця тэхнікі, тэхналогіі і эканомікі БНТУ па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». У 2010 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці».

Працоўную дзейнасць пачаў у 2005 годзе на пасадзе інжынера-энергетыка аддзела галоўнага энергетыка ААТ «Шклозавод „Нёман“», дзе да 2012 года працаваў на пасадах намесніка начальніка навукова-тэхнічнага цэнтра, намесніка галоўнага інжынера — начальніка навукова-тэхнічнага цэнтра, галоўнага інжынера.

З лютага 2012 года па сакавік 2014 года працаваў на пасадзе дырэктара ААТ «Лідскія аўтобусы „Нёман“», а з красавіка па жнівень 2014 г. — на пасадзе намесніка Старшыні Гродзенскага гарадскога выкаўначага камітэта.

Са жніўня 2014 года да чэрвеня 2020 года займаў пасаду намесніка Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2020 года прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.

24 лютага 2022 года быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[2]. У тым жа годзе ён трапіў у чорныя спісы Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зеландыі і Украіны; у чэрвені 2023 года Еўрапейскі Саюз і Швейцарыя далучыліся да санкцый супраць Пантуса[3].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads