МЭШ (тэлесерыял)
амерыканскі тэлесерыял (1972–1983) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«МЭШ», або Чортава служба ў шпіталі МЭШ (англ.: M*A*S*H; Mobile Army Surgical Hospital — Мабільны армейскі хірургічны шпіталь) — амерыканскі тэлесерыял, створаны паводле рамана Рычарда Хукера «MASH: A Novel About Three Army Doctors» (1968), наступнай серыі апавяданняў і кінафільма «МЭШ» (1970). Выходзіў у эфір на канале CBS з 1972 па 1983 гады.
Першая серыя была паказана 17 верасня 1972 года, а апошняя, якая выйшла ў эфір 28 лютага 1983 года, з’яўляецца другой па памеры тэлеаўдыторыі (106 мільёнаў гледачоў) за ўсю гісторыю амерыканскага тэлебачання[4]. Серыял многімі лічыцца адным з найвялікшых тэлевізійных шоу ўсіх часоў[5][6][7][8][9][10].
МЭШ быў намінаваны на больш чым 100 прэмій «Эмі» за 11 гадоў, выйграўшы 14. Шоу атрымала прэмію «Залаты глобус» за найлепшы тэлесерыял (мюзікл або камедыя) у 1981 годзе. Алан Алда выйграваў «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю ў тэлесерыяле (мюзікл або камедыя) шэсць разоў: у 1975, 1976, 1980, 1981, 1982 і 1983 гадах. Мак-Лін Стывенсан атрымаў узнагароду за найлепшую мужчынскую ролю другога плана ў тэлесерыяле. Серыял сем разоў атрымліваў прэмію Гільдыі рэжысёраў Амерыкі, а таксама ў 1975 годзе шоу было ўдастоена прэміі Пібадзі.
Многія сюжэты першых сезонаў заснаваны на рэальных гісторыях, расказаных урачамі армейскіх шпіталяў[11]. Як і паўнаметражны фільм, серыял з’яўляецца хутчэй алегорыяй вайны ў В’етнаме, якая яшчэ працягвалася, калі серыял пачаў выходзіць у эфір. Прадзюсары заяўлялі, што шоу хутчэй паказвае вайну ўвогуле, чым з’яўляецца аповедам пра вайну ў Карэі[12].
Remove ads
Сюжэт
Серыял апавядае пра жыццё мабільнага армейскага хірургічнага шпіталя №4077, размешчанага ў Ыйджанбу (Паўднёвая Карэя) падчас Карэйскай вайны.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads