МЭШ (фільм)
амерыканская чорная камедыя 1970 года From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«МЭШ», або «Ваенна-палявы шпіталь» (англ.: M*A*S*H; Mobile Army Surgical Hospital — Мабільны армейскі хірургічны шпіталь) — амерыканская чорная камедыя 1970 года, знятая Робертам Олтменам. Пастаўлена па рамане Рычарда Хукера.
Карціна ўдастоена шэрагу ўзнагарод, у тым ліку «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю 1970 года. Фільм атрымаў пяць намінацый на прэмію «Оскар», у тым ліку «Найлепшы фільм», і перамог у намінацыі «Найлепшы адаптаваны сцэнарый».
У 1996 годзе фільм «МЭШ» быў уключаны ў штогадовую падборку з 25 кінакарцін, унесеных у Нацыянальны рэестр фільмаў Бібліятэкі Кангрэса ЗША, як фільм «які мае культурнае, гістарычнае ці эстэтычнае значэнне» і рэкамендаваны для захавання[5].
Фільм паслужыў асновай для стварэння тэлесерыяла «МЭШ».
Remove ads
Сюжэт
Пачатак 1950-х, Карэйская вайна. У мабільны ваенна-палявы шпіталь нумар 4077 прыбываюць новыя хірургі, капітан Пірс і капітан Форэст. Каб хоць неяк палепшыць сваё бязрадаснае існаванне на фоне навакольнай рэчаіснасці, хлопцы разам з новам хірургам Макінтайрам жартуюць і здзекуюцца не толькі адзін над адным, але і над іншымі салдатамі і афіцэрамі, не забываючы ўхлёстваць за чароўнымі медсёстрамі.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads