Магдалена

From Wikipedia, the free encyclopedia

Магдалена
Remove ads

Магдале́на[1] (ісп.: Río Madalena) — рака на паўночным захадзе Паўднёвай Амерыкі, працякае праз заходнюю частку Калумбіі.

Хуткія факты Магдалена, Характарыстыка ...

Бярэ пачатак у Цэнтральнай Кардыльеры Анд, цячэ ў паўночным кірунку у міжгорнай упадзіне паміж Цэнтральнай і Усходняй Кадыльерамі, упадае ў Карыбскае мора. Агульная даўжыня 1550 км, плошча вадазбору 260 тыс. км². Сярэдні расход вады 8—10[2] м³/с. Рака парожыстая ў сярэднім цячэнні. У нізоўі ад ракі пракладзены суднаходны канал да горада і порта Картахена[2]. Галоўныя прытокі: Каўка і Сан-Хорхе[1].

Магдалена лічыцца галоўнай ракой Калумбіі, яе вадазборная плошча ахоплівае 24 % мацерыковай часткі краіны, на ёй пражывае асноўная частка насельніцтва Калумбіі, якія ўносяць 85 % у нацыянальнага валавага ўнутранага прадукта.

Remove ads

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
  2. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 263. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads