Магілёўская духоўная семінарыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Магілёўская духоўная семінарыяmap
Remove ads

Магілёўская духоўная семінарыя — сярэдняя духоўная навучальная ўстанова Магілёўскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы, якая рыхтавала святароў і царкоўных служак. Існавала ў 17571918 гадах.

Хуткія факты Магілёўская духоўная семінарыя, Год заснавання ...
Remove ads

Гісторыя

Семінарыя адкрыта ў 1757 г. годзе архіепіскапам Георгіем Каніскім на базе брацкай школы. Пры ім распачата будаўніцтва асноўнага вучэбнага корпуса і дома-інтэрната.

У 1758 годзе імператрыца Лізавета Пятроўна пастанавіла штогод вылучаць на Магілёўскую семінарыю па 400 рублёў. Праграма Магілёўскай школы нічым не адрознівалася ад праграм іншых семінарый таго часу, таму што ў ёй былі тыя ж класы — сінтаксісу, інфіма, рыторыкі, філасофіі і багаслоўя. Архіепіскапа Георгія займалі літаральна ўсе пытанні школы. Ён запрашаў выкладчыкаў з Кіева, складаў праграмы, друкаваў падручнікі, прызначаў дараванне настаўнікам, размяркоўваў курсы навучання, ставіў на чале Семінарыі дасведчаных кіраўнікоў.

Першыя гады існавання семінарыі былі вельмі складанымі з-за таго таго, што семінарыя існавала ў варожым каталіцкім асяроддзі. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння Магілёўскай епархіі да Расійскай імперыі ў 1772 годзе для семінарыі пачаліся спакойныя часы.

У 1799 годзе ў Магілёўскай семінарыі была заснавана прафесійная капэла, якая карысталася папулярнасцю на тэрыторыі Беларусі.

У 1889 годзе Магілёўская духоўная семінарыя стала цэнтрам святкавання 50-годдзя вяртання ўніятаў Заходняга края ў праваслаўе.

Зачынена бальшавікамі ў 1918 годзе.

Remove ads

Рэктары

  • Ігумен Іаасаф (1 сакавіка 1798 — ?)
  • Венедыкт (Грыгаровіч) (1814—1821)
  • Мялецій (Леантовіч) (1821—1823)
  • Аркадзь (Фёдараў) (1823—1824)
  • Іаанікій (Абразцоў) (жніўня 1824—1825)
  • Арсеній (Масквін) (25.08. 1825 — ?)
  • Гаўрыіл (Васкрасенскі) (1827—1829)
  • Палікарп (Радкевіч) (15.07. 1829—1836)
  • Сафонія (Сакольскі) (13 лютага 1847—1848)
  • Павел (Дабрахотаў) (29 студзеня 1859—1863)
  • Паладый (Ганкевіч) (26 красавіка 1863—1871)
  • Аляксандр (Заке-Закіс) (10 лістапада 1871—1883)
  • Сергій (Сокалаў) (1884—1887)
  • Мікалай (Зёраў) (16.11. 1887—1889)
  • Ціхан (Марошкін) (1889—1891)
  • Іаанікій (Надзеждзін) (19 верасня 1891—1893)
  • Міхаіл (Ермакоў) (1893)
  • Аркадзій (Карпінскі) (кастрычнік 1893—1895)
  • Міхаіл (Цемнарусаў) (1895—1897)
  • Міхаіл Іванавіч Саваіцкі (1897—1901)
  • Мітрафан (Краснапольскі) (1902—1907)
  • Мікалай Андрэевіч Зяфіраў, протаіерэй (з 10 лютага 1907 года)
Remove ads

Вядомыя выпускнікі

Вядомыя выкладчыкі

  • Іван Іванавіч Юркевіч (18161876) — рэлігійны i грамадскі дзеяч, дзеяч праваслаўнай царквы, асветнік, педагог, гісторык, этнолаг
  • Канстанцін Аляксандравіч Чалоўскі — выкладчык Магілеўскай семінарыі і іншых навучальных устаноў Магілёва. Займаўся навуковай працай і зрабіў першае апісанне флоры Магілёўскай губерні.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads