Сцяпан Міхайлавіч Бекарэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сцяпан Міхайлавіч Бекарэвіч (3 снежня 18357 кастрычніка 1913) — беларускі краязнавец і этнограф сярэдзіны 19 стагоддзя. Святар Нежкаўскай царквы Магілёўскага павета. У газеце «Магілёўскія губернскія ведамасці» надрукаваў артыкулы «Сельскія нарысы. Сяло Нежкава» (1864, № 31, 33, 45), «Вясельны абрад ў сялян у парафіі в. Нежкава Магілёўскай губерні» (1865, № 13), «Погляд на ўласнасць» (1867, № 29) і іншыя[1].

Хуткія факты Сцяпан Міхайлавіч Бекарэвіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Сын святара.

  • У 1857 годзе скончыў поўны курс Магілёўскай духоўнай семінарыі.
  • З 1862 г. — святар Крукаўскай Пакроўскай царквы 2-й акругі Магілёўскага павета.
  • У 1864—1866 гг. — настаўнік закона сельскай Нежкаўскай школы.
  • З 1879 г. — настаўнік закона Нежкаўскага народнага вучылішча.
  • З 1883 г. — законатлумач ў Крукоўскай Царкоўна-прыходскай школе. Протаіерэй, настаяцель Крукаўскай царквы магілёўскага павета (ст. Нежкава).
  • У 1898 годзе 6 мая да дня нараджэння імператара быў узнагароджаны ордэнам Св. Ганны 3-й ступені.
  • У 1900 г. 1908 г. г., 1909 г. — член эмерытальнай касы духавенства Магілёўскай епархіі.
  • У 1909 г — член Таварыства ўзаемадапамогі выкладчыкаў ў царкоўных школах Магілёўскай епархіі.
  • У 1910 г. быў узнагароджаны ордэнам Св. Ганны 2-й ступені.

Член Магілёўскага царкоўнага Богаяўленскага Братэрства. Сапраўдны член Праваслаўнага місіянерскага грамадства па Магілёўскай камітэту. Сапраўдны член Таварыства дапамогі тым якія жывуць у нястачы выхаванцам Магілёўскай духоўнай семінарыі.

21 мая 1909 года адзначаў 50-гадовы юбілей святарства.

Remove ads

Зноскі

  1. (руск.)Бекаревич Степан Михайлович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 48. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads