Могилёвские губернские ведомости
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Могилёвские губернские ведомости — газета, афіцыйны орган Магілёўскага губернскага праўлення. Выдаваліся ў 1838—1917 гадах у Магілёве на рускай мове з рознай перыядычнасцю. Мела 2 часткі: афіцыйную (з 1838; мела агульны і мясцовыя аддзелы) і неафіцыйную (з 1893; у 1897—1903 гадах рэдагаваў Е. Р. Раманаў; у 1904—1905 гадах выходзіла як самастойная грамадская і літаратурная газета). Афіцыйная частка змяшчала ўказы, пастановы і распараджэнні цэнтральнай i мясцовай улад, аб’явы. Неафіцыйная асвятляла падзеі грамадскага і культурнага жыцця ў краіне і за мяжой, у Магілёве і іншых населеных пунктах губерні, друкавала літаратурныя творы, даследаванні і матэрыялы па гісторыі, краязнаўстве, статыстыцы, адукацыі, этнаграфіі, фальклоры, мовазнаўстве, сацыяльна-эканамічных пытаннях.
Некаторыя публікацыі газеты друкаваліся ў Магілёўскай губернскай друкарні асобнымі выданнямі (выйшла 25 кніг). У 1861 у № 54 у якасці дадатку замест неафіцыйнай часткі выйшла брашура «Бяседа старога вольніка з новымі пра іхняе дзела» А. Кісяля, упершыню надрукаваная на беларускай мове грамадзянскім шрыфтам.
У 1902—1905 гадах карэктаркай у газеце працавала Яўлалія Казановіч.
Remove ads
Літаратура
- «Могилёвские губернские ведомости» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: В. В. Калістратава (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2014. — Т. 5. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0805-9.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Могилёвские губернские ведомости
- Могилёвские губернские ведомости на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads