Маеўскае

возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Маеўскаеmap
Remove ads

Ма́еўскае во́зера — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свячанка (працякае праз возера). Знаходзіца за 18 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі на мяжы з Сенненскім раёнам, прыкладна за 0,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Хотліна Чашніцкага раёна і за 0,9 км на паўночны захад ад вёскі Малы Азярэцк Сенненскага раёна.

Хуткія факты Маеўскае возера, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,88 км, найбольшая шырыня 0,27 (0,28[2]) км, даўжыня берагавой лініі 2 (3[2]) км. Найбольшая глыбіня 10,5[2] м. Аб’ём вады 0,78[2] млн м³. Плошча вадазбору 100[2] км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны стромкія на ўсходзе, вышынёй да 16 м. Астатнія схілы спадзістыя, вышынёй 2—3 м. Вакол возера вузкая, месцамі забалочаная пойма[2]. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя. Праз возера працякае рака Свячанка і на поўдні злучае яго з Хотлінскім возерам.

Remove ads

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads