Мажэйкі (горад)
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мажэ́йкі[3], таксама Мажэйкей (літ.: Mažeikiai, жам. Mažeikē) — горад у паўночна-заходняй Літве, на рацэ Вэнта, каля мяжы з Латвіяй. Адміністрацыйны цэнтр Мажэйкаўскага раёна, які ўваходзіць у склад Цельшскага павета.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню горад ўпамінаецца ў 1335 годзе. У хроніцы Лівонскага ордэна гаворыцца аб паходзе ордэнскага войска, у час якога былі разрабаваныя землі князя Мажэйкі. Мажэйкі былі невялікім пагранічным сялом, пакуль канчаткова не адышлі Вялікаму Княству Літоўскаму ў 1529 годзе ў выніку пагаднення з Лівоніяй.
Горад пачаў хутка развівацца ў 1869 годзе, калі праз яго прайшла галіна чыгункі Вільня — Лібава. У 1893 годзе было 13 крам і 5 бровараў. У 1894 годзе тут была пабудаваная праваслаўная царква, у 1902 годзе каталіцкі касцёл, а ў 1906 — лютэранская кірха. У 1899 годзе памешчык Постнікаў назваў пасёлак чыгуначнай станцыі Мураўёва, у гонар душыцеля паўстання 1863 года Міхаіла Мураўёва, але вёска Мажэйкі месцілася побач.
З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы, да 1921 года працягваліся спрэчкі з Латвіяй. У 1924 годзе Мажэйкі атрымамі статус горада.
Сучасныя Мажэйкі ёсць прамысловым цэнтрам Паўночнай Літвы, тут знаходзіцца нафтапераапрацоўчае прадпрыемства «Mažeikių Nafta».
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Havelberg[d], Германія (1 студзеня 1994)[9][10]
Гавіржаў, Чэхія (6 верасня 1998)[9][11]
Лэбэдын, Украіна (10 ліпеня 2008)[9][12]
Ліцен[d], Аўстрыя (30 жніўня 1998)[9][13]
Павет Ярва, Эстонія (23 лютага 1993)[14][15][…]
Пайдэ[d], Эстонія (1 кастрычніка 2020)[9][14]
Плоцк, Польшча (23 чэрвеня 1994)[9][16]
Салдус, Латвія (18 лістапада 2000)[9][17]
Сумы, Украіна (1 кастрычніка 2020)[18][19][…]
Вядомыя асобы
- Гедрэ Паўгайтэ (нар. 1990) — літоўская баскетбалістка.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads