Мазалаўскі сельсавет (Мсціслаўскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́залаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Мазалава.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Клінскі сельсавет у складзе Мсціслаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Клін. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Мазалава, сельсавет перайменаваны ў Мазалаўскі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Татаршчынскага сельсавета[1]. 18 лістапада 1966 года ў склад Капачоўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Глазаўшчына, Гутараўшчына і Клін), у склад Ходасаўскага сельсавета — 6 населеных пунктаў (Бязводзічы, Зялёная Дуброва, Пабеда, Суш, Туроўка і Шэйкі), у склад новаўтворанага Мушынскага сельсавета — вёска Пірагова[2]. 20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Сялецкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Вялікая Зяціца, Галкавічы, Жыгалава і Лар’янава)[3].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 976 чалавек[4], з іх 89,4 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,9 % — немцы, 0,8 % — грузіны[5]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 927 чалавек[6].
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads