Мазырсоль
прадпрыемства ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ААТ «Мазырсоль» (руск.: ОАО «Мозырьсоль») — беларуская кампанія па вытворчасці кухоннай солі, якая знаходзіцца ў г. Мазыр Гомельскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Будаўніцтва прадпрыемства пачалося ў 1974 годзе[7][8]. Мазырскі солевыварны камбінат пачаў працу ў 1982 годзе, першая прадукцыя была выраблена ў снежні 1982 года[7][9]. Першапачаткова камбінат падпарадкоўваўся Міністэрству харчовай прамысловасці БССР, у снежні 1985 года увайшоў ў склад Дзяржаграпрома БССР[8]. У 1988 годзе камбінат дасягнуў праектнай магутнасці ў 360 тыс. т солі ў год, у 1997 годзе пераўтвораны ў ААТ «Мазырсоль». Тэхналогія вытворчасці — выпарванне солі з ачышчанага расолу[9]. У 2014—2016 праводзілася мадэрнізацыя вытворчасці, магутнасць дасягнула 480 тыс. т у год[10]. У 2016 годзе 88,8% акцый ААТ належалі дзяржаве[11].
Remove ads
Сучаснае становішча
Прадпрыемства вырабляе соль кухонную «Палессе», тэхнічныя віды солі, сухія заправы[9][7].
«Мазырсоль» з’яўляецца адным з валаўтваральных прадпрыемстваў для Мазыра і Мазырскага раёна[12].
Зноскі
- Мозырский солевыварочный комбинат Архівавана 8 студзеня 2020.
- Мазырскі солевыварны камбінат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 514
- ОАО «Мозырьсоль» – одно из крупнейших производителей соли класса «экстра» на мировом рынке(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2018. Праверана 28 мая 2020.
- Промышленность Архівавана 17 мая 2020.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads