Міністэрства харчовай прамысловасці БССР

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міністэрства харчовай прамысловасці БССР
Remove ads

Міністэ́рства харчо́вай прамысло́васці Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Наркамата харчовай прамысловасці БССР[1].

Хуткія факты Міністэрства харчовай прамысловасці БССР, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

17 красавіка 1953 года Міністэрства было аб’яднана з Міністэрствам лёгкай прамысловасці БССР у Міністэрства лёгкай і харчовай прамысловасці БССР, з 30 кастрычніка 1953 года была зноў адноўлена пад назвай Міністэрства прамысловасці харчовых тавараў БССР. Міністэрства было скасавана ў 1957 годзе[2], яго функцыі былі перададзеныя Упраўленню харчовай прамысловасці Савета народнай гаспадаркі БССР.

У 1965 годзе ўпраўленне харчовай прамысловасці было зноў пераўтворана ў Міністэрства харчовай прамысловасці БССР.

У 1985 годзе Міністэрства харчовай прамысловасці БССР спыніла сваю дзейнасць; на базе Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства плодаагародніннай гаспадаркі, Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці, Міністэрства харчовай прамысловасці, Міністэрства сельскага будаўніцтва і Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічным абслугоўванні быў утвораны Дзяржаўны аграпрамысловы камітэт Беларускай ССР[3].

Remove ads

Структура на 1974 год

  • Вытворча-тэхнічнае ўпраўленне
  • Аддзел кандытарскай, маслабойнай і тытунёвай прамысловасці
  • Аддзел кансервавай, агароднінасушыльны, харчоваканцэнтратнай і вінаробнай прамысловасці
  • Аддзел цукровай прамысловасці
  • Аддзел сельскай гаспадаркі і нарыхтовак
  • Аддзел хлебапякарнай, макароннай і дражджавой прамысловасці
  • Рэспубліканскае праектна-канструктарскае бюро (вул. Казлова, 29)[4].

Міністры

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads