Майсееўка (Буда-Кашалёўскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Майсе́еўка[1] (трансліт.: Majsiejeŭka, руск.: Мойсеевка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Рагінскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 25 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 55 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Шаша Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з крывалінейнай вуліцы з трыма завулкамі, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. На поўдзень ад галоўнай размешчана кароткая мерыдыянальная (па адодвух баках шашы) вуліца. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска, заснаваная перасяленцамі пераважна з вёска Галаўні, у Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Па перапісу 1897 года знаходзіліся хлебазапасны магазін і з 1884 года заезны дом. У 1909 годзе 326 дзесяцін зямлі.

У 1925 годзе ў Прыбарскім сельсавеце Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас, працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 12 жыхароў вёскі загінулі ад рук акупантаў, 33 жыхара вёскі загінулі на франтах. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дзербічы» (цэнтр — вёска Дербічы).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 38 гаспадарак, 64 жыхара.

Дынаміка

  • 1897 год — 32 двары, 205 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 40 двароў, 235 жыхароў.
  • 1925 год — 61 двор.
  • 1959 год — 360 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 38 гаспадарак, 64 жыхара.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads