Майсееўка (Буда-Кашалёўскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Майсе́еўка[1] (трансліт.: Majsiejeŭka, руск.: Мойсеевка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Рагінскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 25 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 55 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Шаша Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з крывалінейнай вуліцы з трыма завулкамі, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. На поўдзень ад галоўнай размешчана кароткая мерыдыянальная (па адодвух баках шашы) вуліца. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска, заснаваная перасяленцамі пераважна з вёска Галаўні, у Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Па перапісу 1897 года знаходзіліся хлебазапасны магазін і з 1884 года заезны дом. У 1909 годзе 326 дзесяцін зямлі.
У 1925 годзе ў Прыбарскім сельсавеце Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас, працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 12 жыхароў вёскі загінулі ад рук акупантаў, 33 жыхара вёскі загінулі на франтах. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дзербічы» (цэнтр — вёска Дербічы).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 38 гаспадарак, 64 жыхара.
Дынаміка
- 1897 год — 32 двары, 205 жыхароў (паводле перапісу).
- 1909 год — 40 двароў, 235 жыхароў.
- 1925 год — 61 двор.
- 1959 год — 360 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 38 гаспадарак, 64 жыхара.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads