Майсей Залманавіч Бераў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Майсе́й За́лманавіч Бе́раў (23 снежня 1909, Веліж[1] — 2003[2], Мінск) — беларускі кінааператар, кінадакументаліст. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1967)[1].

Хуткія факты Майсей Залманавіч Бераў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў горадзе Веліж Віцебскай губерні (цяпер — адміністрацыйны цэнтр Веліжскага раёна Смаленскай вобласці).

Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (1930), Усесаюзны інстытут кінематаграфіі (1934)[1]. Вядомы сваімі акварэлямі. За 44 гады працы ў беларускім кіно (1934-78) зняў шмат вядомых дакументальных фільмаў: «Помнікі Беларусі», «Белавежская пушча», «Глобус Напалеона», «Вясновыя мелодыі», «Соль зямлі», «Працаўнікі лесу», «ЧП у горадзе», «Мікалай Судзілоўскі», «Гадзіна цішыні» (пра мастака В. К. Бялыніцкага-Бірулю). Сярод яго прац, такія поўнаметражныя кінастужкі, як «Разгром нямецкіх войскаў пад Масквой  (руск.)» (1942), «Савецкая Беларусь» (1949) і іншыя. Падчас 2-й сусветнай вайны — кінааператар на Заходнім і 3-м Беларускім франтах[1]. Яго кадры ваенных гадоў былі выкарыстаны ў кінаэпапее «Вялікая Айчынная  (руск.)»[1]. У фільме «Хлопчык і цапля» быў сааўтарам сцэнарыя, рэжысёрам і аператарам[1].

Remove ads

Фільмаграфія

Фільмы Берава розныя па жанрам: рэпартажныя, лірычныя, відавыя, кінапартрэты, навукова-папулярныя і г. д. Для кіначасопісаў болей за 2500 сюжэтаў[1].

  • 1942 — Прыезд тувінскай дэлегацыі (разам з Т. З. Бунімовічам  (руск.))[3]
  • 1943 — Саюзкіначасопіс № 11/12 (разам з А. Шчакуцьевым  (руск.), М. Ліўшыцам, І. Вейняровічам, І. Беляковым  (руск.), С. Фрыдам  (руск.), А. Эльбертам  (руск.) і іншымі)
  • 1944 — Вызваленне Савецкай Беларусі
  • 1945 — Працэс над немцамі ў Беларусі
  • 1946 — Суд народа
  • 1947 — Судовы працэс у Бабруйску
  • 1947 — Світанак
  • 1948 — Савецкая Беларусь
  • 1948 — На зямлі Беларускай
  • 1948 — Белавежская пушча
  • 1950 — Савецкая Беларусь
  • 1957 — На зямлі беларускай (сум. з У. Л. Акулічам, В. М. Юрэвічам)
  • 1960 — Раніца жыцця
  • 1962 — Гэтым летам
  • 1962 — Глобус Напалеона
  • 1962 — Соль зямлі
  • 1962 — Глобус Напалеона
  • 1963 — Веснавая мелодыя[1]
  • 1964 — Незабыўнае (сум. з І. Н. Вейняровіч, Ю. М. Іванцовым, Р. І. Масальскім, І. К. Рэмішэўскім, Е. П. Сакаловым, С. Фрыдам  (руск.))
  • 1964 — Працаўнікі лесу
  • 1965 — 3-е ліпеня (сум. з Ю. М. Іванцовым, Р. І. Масальскім, І. К. Рэмішэўскім, Е. П. Сакаловым)
  • 1965 — Дзень Вялікай Перамогі (сум. з І. Н. Вейняровіч, Ю. М. Іванцовым, Г. Карлавым, Г. Л. Лейбманам  (руск.), Е. П. Сакаловым, С. Фрыдам  (руск.))
  • 1966 — ЧП у горадзе
  • 1967 — Генерал Пушча (саўм. з І. Н. Вейняровіч, Э. І. Гайдуком)
  • 1968 — Штрыхі да партрэта (сум. з Ю. М. Іванцовым, І. Ц. Пікманам  (руск.), У. П. Цяслюком, Р. З. Ясінскім)
  • 1969 — Курган
  • 1969 — Сапраўднае імя — Мікалай Судзілоўскі
  • 1972 — Палескія калядкі (сум. з У. П. Цяслюком)
  • 1972 — У час цішыны
  • 1974 — Жыць у стагоддзях (сум. з А. І. Алаем, В. Кавалёвым, В. Е. Купрыянавым, А. Мячынскім, В. А. Арловым, А. І. Сіманавым, Г. Шынгерам)
  • 1974 — Вызваленне Савецкай Беларусі (сум. з А. Аляксеевым, Е. Аляксеевым, І. Б. Арансам, Т. З. Бунімовічам  (руск.), І. Вейняровічам, К. Венцам, Н. Гелейнам, Г. Голубевым, Ю. Доўнарам, Д. Ібрагімавым, Р. Л. Карменам  (руск.), Л. Качур'янам, І. Камаровым, Л. Катлярэнка, А. Крыловым, Я. Д. Лазоўскім  (руск.), В. Мішчанка, В. Мурамцавым  (руск.), Я. Мухіным, І. Пановым  (руск.), К. Піскаровым, М. Пасельскім  (руск.), В. Прыдарогіным, А. Б. Рэйзман  (руск.), А. Сёміным  (руск.), Я. Смірновым, Н. Салаўёвым, А. Соф'іным  (руск.), М. І. Сухавай  (руск.), У. Э. Томбергам  (руск.), З. Л. Фельдманам  (руск.), У. А. Фраленкам  (руск.), У. П. Цяслюком, Б. І. Шэрам  (руск.), С. С. Школьнікавым  (руск.), Д. Р. Шаламовічам  (руск.))
  • 1976 — Разьба па дрэву
Remove ads

Зноскі

  1. Беров Моисей Залманович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 56. — 737 с.
  2. Энциклопедия отечественного кино(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads