Макаравецкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Макаравецкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Макараўцы.

Хуткія факты Макаравецкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Макараўцы. З 20 верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сямёнаўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў Свіслацкім раёне. 18 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Канюхоўскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1167 чалавек[3], з іх 64,5 % — палякі, 30,4 % — беларусы, 4,1 % — рускія[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: аграгарадок Макараўцы, вёскі Астапкаўшчына, Белакозы, Вішнеўка, Генюшы, Ігнатавічы, Кудрычы, Курчоўцы, Лапенеўцы, Лішкі, Парэчча, Пачобуты, Пяцельчыцы, Русакі, Рэпавічы, Сямёнаўка, Трахімы, хутары Дольны Уснар і Служкі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads