Макарыцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мака́рыцкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Макарычы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 2 ліпеня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Белкаўскага сельсавета (вёскі Гараваха, Маісеевічы і Чарноцкае)[1]. 29 студзеня 1964 года сельсавет перайменаваны ў Петрыкаўскі, цэнтр перанесены ў горад Петрыкаў[2].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 29 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads