Макар Цімафеевіч Кудрын

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Макар Цімафеевіч Кудрын (нар. 1 лютага 1914, Смаленск — 7 верасня 1962) — беларускі хірург. Заслужаны ўрач БССР (1961).

Хуткія факты Макар Цімафеевіч Кудрын, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

У 1939 годзе скончыў Смаленскі медінстытут. Працаваў галоўным урачом Сафонаўскай раённай бальніцы Смаленскай вобласці.

У гады Вялікай Айчыннай вайны на Ленінградскім фронце выконваў абавязкі ўрача-хірурга, выратаваў сотні савецкіх салдат і афіцэраў. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі «За баявыя заслугі», «За абарону Ленінграда».

Пасля заканчэння вайны два гады служыў ваенным лекарам на Далёкім Усходзе. З пачатку 1948 года да верасеня 1962 года жыў і працаваў у Баранавічах. У першыя пасляваенныя гады быў галоўным урачом Баранавіцкай абласной бальніцы. Кудрын прапанаваў новы метад лячэння плеўрытаў, абсцэсаў лёгкіх метадам пункцыі, рабіў складаныя аперацыі на чэрапе, аперацыі грудной клеткі. Ужо ў пачатку 1950-х гадоў ужываў новы метад лячэння пераломаў. Праводзіў аперацыі ў гарадской і абласной бальніцах. Дзясяткі аперацый былі зробленыя ім і ў раённых бальніцах. Заўсёды ехаў у раёны, калі патрэбна была дапамога.

У 1947 годзе галоўны ўрач Бярозаўскай раённай бальніцы Брэсцкай вобласці. З 1948 года галоўны ўрач і вядучы хірург Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бальніцы. Кіраваў працоўнай практыкай студэнтаў Мінскага медыцынскага інстытута, выкладаў курс хірургіі ў Баранавіцкім медыцынскім вучылішчы[1].

У 1949 годзе ўзнагароджаны значком «Выдатнік аховы здароўя».

14 лютага 1961 года атрымаў званне Заслужаны ўрач БССР[2].

Remove ads

Памяць

У 1978 годзе імем Кудрына назва вуліца ў Баранавічах і з’явілася мемарыяльная дошка[3].

Зноскі

  1. Макар Цімафеевіч Кудрын, ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы».
  2. Кудрын Макар Цімафеевіч, Бессмяротны полк. Збарская Ганна Андрэеўна. 8.05.2020
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads