Максімаўка (Гарадоцкі раён)
вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максі́маўка[1] (трансліт.: Maksimaŭka, руск.: Максимовка) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 35 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 70 км ад Віцебска. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па аўтадарозе Гарадок — Мяжа.
Remove ads
Гісторыя
У пачатку 20 стагоддзя фальварак у Вышадскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні, 20 дзесяцін лесу. Адносіўся да Хвошненскага праваслаўнага прыхода. З 15 лютага 1923 года ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Мяжанскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 жніўня 1924 года ў Паташнянскім сельсавеце. З 8 ліпеня 1931 года ў Гарадоцкім раёне, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з франтоў не вярнуліся 2 жыхары. З 16 ліпеня 1954 года ў Мяжанскім сельсавеце, з 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. У 1970 годзе ў саўгасе імя А. Я. Казлова. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Сцяпанавічы».
Remove ads
Насельніцтва
- 4 двары, 31 жыхар (пачатак 20 стагоддзя)
- 66 жыхароў (1959)
- 334 жыхары, разам з домам-інтэрнатам (1970)
- 61 гаспадарка, 540 жыхароў (2000)
- 39 гаспадарак, 576 жыхароў (2018)
Інфраструктура
У 2018 годзе дзейнічалі псіханеўралагічны дом-інтэрнат, ФАП, магазін.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Павел Леанідавіч Бранштэтэр, беларускі фотамастак
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads