Максім Васільевіч Макарэвіч
беларускі педагог, намеснік Наркама асветы Беларускай ССР (1938—1941) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максім Васільевіч Макарэвіч (нар. 27 верасня 1898, Даўгінава, Мінская губерня) — беларускі педагог, кандыдат педагагічных навук (1952), намеснік Наркама асветы Беларускай ССР (1938—1941), дырэктар Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1946—1953). Маёр.
Remove ads
Біяграфія
У 1938—1941 гадах працаваў намеснікам Наркама асветы Беларускай ССР.
У часы Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Бранскім і Беларускім франтах. У 1941 годзе — у складзе 322 стралковай дывізіі. У 1942годзе — 870-ы стралковы полк 287 стралковай дывізіі. У 1943 годзе — 851-ы артылерыйскі полк 287 дывізіі. У 1943—1945 гадах — 27-й артполк 5-й стралковай дывізіі.
У канцы снежня 1945 года быў прызначаны дырэктарам Мінскага педагагічнага інстытута.
У 1952 годзе ў Маскве абараніў кандыдацкую дысертацыю.
29 чэрвеня 1953 года быў вызвалены ад абавязкаў дырэктара Мінскага педагагічнага інстытута і прызначаны загадчыкам кафедры педагогікі.
Remove ads
Працы
- Хрестоматия по истории педагогики / сост. И. Е. Лакин, М. В. Макаревич, А. X. Рычагов. — Минск: Вышэйшая школа, 1971. — 608 с.
Узнагароды
- Ордэн Чырвонай Зоркі (31 ліпеня 1941)
- Ордэн Чырвонай Зоркі (30 чэрвеня 1943)
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені (7 верасня 1944)
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені (7 сакавіка 1945)
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені (25 мая 1945)
- Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Медаль «За ўзяцце Берліна»
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (9 мая 1946)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн «Знак Пашаны»
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads