Максім Восіпавіч Рапейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максі́м Во́сіпавіч Рапе́йка (1907—25 лютага 1940), удзельнік Савецка-фінляндскай вайны, камандзір 149-га асобнага разведвальнага батальёна 113-й стралковай дывізіі 7-й арміі Паўночна-Заходняга фронту , Герой Савецкага Саюза, капітан.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Полацку[1] у сям'і служачага. Яўрэй. Адукацыя сярэдняя.
У РСЧА з 1926 года. Скончыў ваеннае пяхотнае вучылішча. Член УКП(б) з 1932 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў.
У канцы студзеня 1940 года батальён пад камандаваннем капітана Максіма Рапейкі заняў важную вышыню ў раёне чыгуначнай станцыі «Юханэс» (цяпер пасёлак Савецкі) і нанёс праціўніку значныя страты ў жывой сіле і баявой тэхніцы. Група байцоў на чале з камбатам М. В. Рапейка выбіла ворага са станцыі.
У баі за востраў Ласісаары (цяпер востраў Сцекляны, размешчаны побач з востравам Туркін-саар, цяпер — Аўчыны) 25 лютага 1940 года адважны афіцэр-разведчык загінуў смерцю храбрых. Пахаваны на месцы баёў.
Remove ads
Узнагароды
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 сакавіка 1940 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» капітану Рапейке Максіму Восіпавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Зноскі
- Цяпер - Віцебская вобласць; згодна з іншымі дадзенымі нарадзіўся ў горадзе Коўна (цяпер — Каўнас, Літва)
- Цяпер — Выбаргскі раён, Ленінградская вобласць, Расія
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads