Максім Міхайлавіч Пятруль
беларускі скульптар і дызайнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максім Міхайлавіч Пятруль (16 снежня 1977, Мінск) — беларускі скульптар, дызайнер.
Remove ads
Біяграфія
1989—1993 — Рэспубліканскі ліцэй выяўленчага мастацтва імя І. В. Ахрэмчыка, выкладчыкі Л. М. Паўлава, Л. Р. Давідзенка.
1993—1997 — Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава, аддзяленне скульптуры, выкладчык — Уладзімір Жбанаў.
2010—2015 — Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, факультэт Тэорыі і практык сучаснага мастацтва.
Член Беларускага саюза дызайнераў (2004), член Беларускага саюза мастакоў (2005).
Remove ads
Творчасць
З'яўляецца мастаком сучаснага светапогляду, для якога творчае пераасэнсаванне і спазнанне свету — правакацыйная гульня, дыялог з гледачом. Выкарыстоўваючы выразныя алегарычныя прыёмы, скульптар ператварае мастацкі працэс у стварэнне і распрацоўку прынцыпова новага пластычнага аб’екта, новай формы. Аўтар імкнецца да семантычнай кадзіроўкі твораў, што выяўляецца ў неардынарных рашэннях.
Прынцыпы канцэптуальнага мастацтва ў творчасці мастака трансфармуюцца ў пэўную скульптурную форму, якая нібы існуе паралельна рэальнасці. Па сутнасці, яго творы – гэта ўвасабленне паняццяў і катэгорый, якія для гледача — сэнсавы рэбус, загадка. Творы скульптара ўспрымаюцца і як фармальны знак, і як сюррэалістычны аб’ект, і як мастацкі сімвал.
З 1997 з'яўляецца актыўным удзельнікам рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выставак, конкурсаў, сімпозіумаў, стварае візуальнае мастацтва для грамадскіх прастор, выступае з дакладамі на канферэнцыях і ў вышэйшых навучальных установах. Яго працы незвычайныя як па форме, так і па змесце, маюць асаблівы філасофскі сэнс і незвычайную метафарычнасць. Таксама актыўна ўдзельнічае ў развіцці міжнародных культурных адносін з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Яго скульптурныя творы ўсталяваны ў кітайскіх гарадах Фучжоу, Куньмін, Чанчунь[3].
Remove ads
Супрацоўніцтва з мінскім метрапалітэнам
Максім Пятруль з'яўляецца аўтарам твораў візуальнага мастацтва, інтэграваных у грамадскую прастору станцый мінскага метрапалітэна Грушаўкі і Малінаўкі, спраектаваных архітэктарам Уладзімірам Целяпнёвым. На гэтых станцыя ажыццяўляецца ўкараненне твораў мастацтва М. Петруля, а самі станцыі набываюць экспазіцыйную функцыю, становячыся выставачнымі пляцоўкамі, альтэрнатыўнымі традыцыйным выставачным прасторам — музеям, галерэям і арт-цэнтрам. Асноўнай задачай твораў з'яўляецца не столькі дэкаратыўная функцыя, колькі рэпрэзентатыўная — прадстаўленне саміх сябе ў якасці завершаных мастацкіх твораў «візуальнага мастацтва для грамадскіх прастор» [4].
Узнагароды
З'яўляецца лаўрэатам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь маладым дзеячам культуры і мастацтва, мае медаль Камісіі па культуры Міжнароднага алімпійскага камітэта (XXIX Алімпійскія гульні, Пекін, Кітай), медаль і дыплом першай ступені Беларускага саюза архітэктараў (Міжнародны конкурс маладых архітэктараў «Леанарда-2005»). За стварэнне мемарыяла — помніка ахвярам Мінскага гета (архітэктар Леанід Левін) па вуліцы Сухой у Мінску атрымаў медаль і дыплом Першай ступені XIV Нацыянальнага конкурсу архітэктуры ў намінацыі «Манументальная скульптура ў гарадскім асяроддзі».
- У майстэрні Макcіма Петруля 11.02.2015
Творы аўтара знаходзяцца ў прыватнай калекцыі Райнольда Вюрта Кунцельзау ў Германіі, Музеі алімпійскага мастацтва ў Пекіне, у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музее сучаснага выяўленчага мастацтва, у музеях, галерэях, прыватных калекцыях і грамадскіх прасторах Беларусі, Расіі, Літвы, Нідэрландаў, Германіі, Кітая і ЗША[5].
Remove ads
Скульптурныя кампазіцыі ў Мінску
- «Разбіты агмень» — мемарыял у памяць Мінскага гета, 2008 (архітэктар — Л. М. Левін)
- «Фантан Перамогі»
- «Папараць-кветка», парк 900-годдзя Мінска
- «Дом Багдановіча»[6]
Выстаўкі
- 2007 — «60&30» (сумесна з Л. І. Пятруль), Нацыянальны мастацкі музей Беларусі[7]
- 05.12.2014 — 18.01.2015 — «Гісторыя адной гісторыі» (сумесна з Л. І. Пятруль), мастацкая галерэя полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка[8]
Галерэя
- «Амерыка». 2004, h = 40 см, пластык, акрыл
- «Taiji». 2004, h = 35 см, бронза, граніт (фрагмент)
- «Паміж». 2004, l = 75 см, дрэва. Калекцыя Музея сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
- «А + Я», r = 36 см, 2004, кераміка
- «Сотавая сувязь». 2005—2007, h = 21 см, дрэва, сталь
- «Стварэнне». 1995—2007, h = 21 cm, гіпс (мадэль, частка скульптуры «Стварэнне», калекцыя Райнольда Вюрта)
- «О». 2009, h = 175 cm, дрэва, сталь (фрагмент)
- «Давыд». 2010—2011, h = 33 см, рэды-мэйд аб'ект (Прысвячаецца Цару Давыду і Дэвіду Бекхэму)
- «Хатняя гравітацыя», 2012—2013, h=60 cm, свінец, дрэва, грунт (арт-аб'ект, з серыі «Хатняе…»)
- «Counterbutterfly», 2014, h = 45 cм, бронза, сілумін, граніт
Remove ads
Зноскі
- Мемориал на Сухой улице (руск.)
- Максим Петруль: «Я смотрю на жизнь, сидя на качелях» (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2015. Праверана 7 студзеня 2015.
- Museum.by «История одной истории». Выставка графики, текстиля и скульптуры Людмилы и Максима Петруль (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2015. Праверана 12 лютага 2015.
- Сайт минского метрополитена. Минский скульптор рассказал о том, как создавался образ станции «Малиновка» (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 14 лютага 2015.
- ArtDigest-Belarus У майстэрні скульптара Максіма Пятруля Архівавана 2 красавіка 2015.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads